Ведаеш, а сёння мне здалося

24 января 2014 - Алесь Казеко

Ведаеш, а сёння мне здалося,

Што мяне зусім не засталося,

І крыніца змоўклае душы

Недзе затаілася ў цішы....

 

Я хачу аазісам пустыні

Напаіць пяскоў бясконцых плыні,

Чэрствасці людской пустэчу-ляда

Замяніць спагады райскім садам,

Растапіць бяздушнасці каменне

Веры і духоўнасці праменнем,

Знішчыць бед усёй Зямлі  прычыны –

Каб мая смяялася Айчына     

Светлымі, шчаслівымі вачыма,

Смехам закаханае дзяўчыны,

Пахам спелых траў на сенажаці,

Ціхім смуткам у чаканні маці,

Некранутым хараством прыроды,

Сціплай працавітасцю народа,

Спевам каласоў на жытнім полі –

Іншай долі не жадаю болей.

 

Дык, відаць, дарэмна мне здалося,

Што мяне зусім не засталося –

Зліўся ў глыбіні паток імклівы

З велічнай душой маёй Радзімы.

© Copyright: Алесь Казеко, 2014

Регистрационный номер №0183581

от 24 января 2014

[Скрыть] Регистрационный номер 0183581 выдан для произведения:

Ведаеш, а сёння мне здалося,

Што мяне зусім не засталося,

І крыніца змоўклае душы

Недзе затаілася ў цішы....

 

Я хачу аазісам пустыні

Напаіць пяскоў бясконцых плыні,

Чэрствасці людской пустэчу-ляда

Замяніць спагады райскім садам,

Растапіць бяздушнасці каменне

Веры і духоўнасці праменнем,

Знішчыць бед усёй Зямлі  прычыны –

Каб мая смяялася Айчына     

Светлымі, шчаслівымі вачыма,

Смехам закаханае дзяўчыны,

Пахам спелых траў на сенажаці,

Ціхім смуткам у чаканні маці,

Некранутым хараством прыроды,

Сціплай працавітасцю народа,

Спевам каласоў на жытнім полі –

Іншай долі не жадаю болей.

 

Дык, відаць, дарэмна мне здалося,

Што мяне зусім не засталося –

Зліўся ў глыбіні паток імклівы

З велічнай душой маёй Радзімы.

 
Рейтинг: +2 803 просмотра
Комментарии (2)
Виктор Винниченко # 5 октября 2014 в 16:44 +1
Уважаемый Алесь! Вы пишите удивительно мелодичные стихи на родном языке. Я хорошо помню годы, когда благодаря ВИА "Песняры", по всему СССР можно было услышать песни на белорусском языке. Успехов Вам в творчестве и много счастья в личной жизни! osenpar2
Алесь Казеко # 14 октября 2014 в 16:07 0
Здравствуйте, Виктор! Огромное Вам спасибо за столь пристальное внимание к моим скромным поискам и за добрые пожелания на "стене"

Желаю Вам творчества и всего самого-самого светлого.

С уважением, Алесь c0137