Дай Божа нам

24 января 2014 - Алесь Казеко

                                         Сяргею Украінку

 

 

Дай Божа нам

Ачысціцца ад фарбаў,

Якімі нас расквеціў гэты век,

Каб не шукаць ні знатнасці, ні скарбаў,

А звацца проста – добры чалавек.

 

Ляцець па часе птушкаю свабоды,

Адзінай мовай з небам гаварыць,

Каб хараство бясконцае пяшчоты

Душы сусвету для сябе адкрыць.

 

Любіць жыццё – звычайнае, зямное,

Каб, сэрцам аб’яднаўшыся з зарой,

Купацца ў перадранішнім спакоі,

У шчасце занырнуўшы з галавой.

 

І  дзень, адмыты гэтаю зарою,

Надзеяй прамяністай асвяціць,

Каб свет убачыць, створаным Табою.

Не верыць, не баяцца, не прасіць.

 

Дай Божа нам

Ачысціцца ад фарбаў,

Якімі нас расквеціў гэты век

І не шукаць ні знатнасці, ні скарбаў,

А звацца проста – добры чалавек.

© Copyright: Алесь Казеко, 2014

Регистрационный номер №0183586

от 24 января 2014

[Скрыть] Регистрационный номер 0183586 выдан для произведения:

                                         Сяргею Украінку

 

 

Дай Божа нам

Ачысціцца ад фарбаў,

Якімі нас расквеціў гэты век,

Каб не шукаць ні знатнасці, ні скарбаў,

А звацца проста – добры чалавек.

 

Ляцець па часе птушкаю свабоды,

Адзінай мовай з небам гаварыць,

Каб хараство бясконцае пяшчоты

Душы сусвету для сябе адкрыць.

 

Любіць жыццё – звычайнае, зямное,

Каб, сэрцам аб’яднаўшыся з зарой,

Купацца ў перадранішнім спакоі,

У шчасце занырнуўшы з галавой.

 

І  дзень, адмыты гэтаю зарою,

Надзеяй прамяністай асвяціць,

Каб свет убачыць, створаным Табою.

Не верыць, не баяцца, не прасіць.

 

Дай Божа нам

Ачысціцца ад фарбаў,

Якімі нас расквеціў гэты век

І не шукаць ні знатнасці, ні скарбаў,

А звацца проста – добры чалавек.

 
Рейтинг: +1 759 просмотров
Комментарии (2)
Необходимо восстановить 4475 # 25 января 2014 в 00:41 +1
пытаюсь читать...ох...как интересно...смысл уловила...пусть бог даст быть всем нам людьми...с теплом...ася...
Алесь Казеко # 25 января 2014 в 01:17 +1
Спасибо Вам большое!


"Дай Боже нам

Очиститься от красок,

Какими нас расцветил этот век

И не искать ни знатности, ни богатства,

А зваться просто – добрый человек"

С любовью, Алесь 8ed46eaeebfbdaa9807323e5c8b8e6d9