Замова
27 января 2014 -
Алесь Казеко
Рейтинг: 0
556 просмотров
Комментарии (0)
Нет комментариев. Ваш будет первым!
Чараўніцы вярбовай галінаю
Малявалі на мутнай вадзе
І малюнкі балотнаю цінаю
Паказалі дарогу бядзе.
Прыхавалі нядолю пад маскаю –
Каб не бачыў спакою нідзе.
Захапілі мой лёс, ды не ласкаю
Нагадаўшы куды прывядзе.
Над вадою, дзе чары паклаліся,
Месяц ложак начы раскладзе.
Колькі б сэрца маё не змагалася,
Ночка сум у яго пакладзе.
Я падрэжу вярбіну ліпучую,
Што звісае над рэчкаю ніц.
І закіну бяду немінучую
Разам з гэтай вярбінаю ўніз.
Каб яна беззваротна паклалася
На глыбокае шэрае дно.
Каб нікому бяда не дасталася
З тых, хто з доляй маёй заадно.
Чараўніцы вярбовай галінаю
Малявалі на мутнай вадзе…
Зніклі чары з балотнаю цінаю,
Патанулі, няма іх нідзе.
Нет комментариев. Ваш будет первым!
Литературный сайт Парнас предоставляет авторам возможность свободной публикации своих литературных произведений в сети Интернет.
