Маё сяло
		14 октября 2014 - 
Алесь Казеко
 
	
 
	 
	
			Рейтинг: 0
						412 просмотров
		
			
	Комментарии (0)
    Нет комментариев. Ваш будет первым!
 
	Светлай памяці
маёй маці
Дзяцінства цёплае святло,
Што для душы маёй было
Жыцця нязгаснага іскрынкай,
У боль нястрымны перайшло
І долу па шчацэ спаўзло
Скупой нястрыманай слязінкай,
І там з гадамі прарасло
Палыну горкага былінкай…
		
Прытулак, роднае сяло,
Што мне дарогу ў свет дало,
Дзе пупавіна закапана –
З зямлі навечна скасавана,
Каткамі часу зруйнавана,
Закрыўшы ў спадчыну акно…
І з той пары баліць… Даўно
Баліць, не зажывае рана.
		
Там поле чыстае адно –
Пустое, гулкае "гумно”,
Дзе толькі ветры свістам глушаць
У голлі адзінокай грушы,
Ды непрыкаяныя душы
Гукаюць з ветрам заадно
Таго, што канула на дно
І толькі болем грудзі душыць.
		
Ты чуеш? – Цень самоты той
Жалобнай пáдае слязой
На памяць знішчанае вёскі –
Садоў, дарогаў і пагостаў…
А незаменных стратаў роспач
Гаворыць зноў пра судны дзень,
Які няўхільна прывядзе
Да праўды, праведнай і простай.
Нет комментариев. Ваш будет первым!
Литературный сайт Парнас предоставляет авторам возможность свободной публикации своих литературных произведений в сети Интернет.

