Ой, дзяўчыначка сінявокая
Ой, дзяўчыначка сінявокая,
Ой, крынічанька, ды глыбокая.
Там вадзіца цякла сцюдзёная,
Цінай-мулам не замутнёная.
Як вадзічанька замуцілася –
Сэрца дзеўчыны засмуцілася.
Гэтак склалася, што да шлюбу ёй
Ісці прыйдзецца за нялюбага.
Пашкадуй мяне, любы татачка,
Не дазволь яму мяне сватаці.
Захавай жа мяне , матулечка,
Покуль пройдуць сваты па вуліцы.
Ды маўчаць яны, яе блізкія,
Заступіцца каб – шлях няблізкі ім,
Засталася бо сіраціначка
Адзінокая – як быліначка.
Шкадавала яе крынічанька
Захавала яе вадзічанька
Непразрыстая, бо глыбокая –
Тую дзеўчыну сінявокую.
Ой, дзяўчыначка сінявокая,
Ой, крынічанька, ды глыбокая.
Там вадзіца цячэ сцюдзёная
Сумам дзеўчыны замутнёная.
Ой, дзяўчыначка сінявокая,
Ой, крынічанька, ды глыбокая.
Там вадзіца цякла сцюдзёная,
Цінай-мулам не замутнёная.
Як вадзічанька замуцілася –
Сэрца дзеўчыны засмуцілася.
Гэтак склалася, што да шлюбу ёй
Ісці прыйдзецца за нялюбага.
Пашкадуй мяне, любы татачка,
Не дазволь яму мяне сватаці.
Захавай жа мяне , матулечка,
Покуль пройдуць сваты па вуліцы.
Ды маўчаць яны, яе блізкія,
Заступіцца каб – шлях няблізкі ім,
Засталася бо сіраціначка
Адзінокая – як быліначка.
Шкадавала яе крынічанька
Захавала яе вадзічанька
Непразрыстая, бо глыбокая –
Тую дзеўчыну сінявокую.
Ой, дзяўчыначка сінявокая,
Ой, крынічанька, ды глыбокая.
Там вадзіца цячэ сцюдзёная
Сумам дзеўчыны замутнёная.
Нет комментариев. Ваш будет первым!