Лясною сцяжынкай
30 июля 2014 -
Алесь Казеко
Рейтинг: +1
593 просмотра
Комментарии (2)
# 30 июля 2014 в 22:10 +1 | ||
|
# 30 июля 2014 в 22:45 0 | ||
|
Бясхмарна сонейка ўзнялося,
Сівы туман уверх палез –
Нарэшце сёння мне ўдалося
Наведацца ў дзяцінства лес.
Які цудоўны будзе ранак!
У гэтай чуйнай цішыні,
Дрымоту скінуўшы за ганак,
Я насцеж сэрца расчыніў
І... з галавою акунуўся
У водар роднае зямлі,
Паплыў па хвалях… Апынуўся
У некранутым гушчары.
Сцяжынкай вузкаю лясною,
Па роснай ранішняй траве
Я не іду – лячу… і мрою,
А лес варожыць і заве
Таемствам нетраў мнагагучных
Пад ценем векавечных хвой –
Я дома тут. І вельмі зручна
Сам-насам мне пабыць з табой.
Зязюляй недзе адзавецца
У гулкім ранішнім бары
Прысутнасць часу – і, здаецца,
Што лес са мной загаварыў.
Аб чым ты марыш, даўні дружа?
Аб тым, што будзе… ці было?
А сцежка кружыць, кружыць, кружыць –
І захапіла, павяло
Да дзён мінулых на сустрэчу…
На зорцы ранішняй, тайком –
Пакуль матуля каля печы
З прыладамі, ды з рушніком
Па хаце клопаты спраўляла,
Няспешна накрывала стол,
Карміла бацьку, нас гукала…
А мы, свавольнікі, праз дол
Такою ж самай вузкай сцежкай
Ужо вярталіся дамоў.
І маці, з лёгкаю ўсмешкай:
– Ну што, набраліся грыбоў?..
За стол садзіла, частавала,
Пяшчотна гладзіла чубы…
Даўно… І маці ўжо не стала –
Ляцяць гады…, ляцяць гады.
Мой лес задумліва ўздыхае,
Пра нешта думае сваё
І быццам зноў мяне гукае
Дзяцінства светлае маё –
Да дому, тою ж вузкай сцежкай,
Я ціха крочу, як у сне.
І маці з лёгкаю усмешкай
Глядзіць пяшчотна на мяне…
Мінаюць хутка леты, зімы…
Як проста, дружа, зразумець –
Няма радней сваёй Радзімы –
На тым стаіць зямная цвердзь.
Няма мілей старэнькай хаты
У роднай вёсцы, ля ракі –
І толькі гэтым мы багаты
Ва ўсе часы, ва ўсе вякі…
Бясхмарна сонейка ўзнялося,
Сівы туман уверх палез –
Нарэшце сёння мне ўдалося
Наведацца ў дзяцінства лес.
Які цудоўны будзе ранак!
У гэтай чуйнай цішыні,
Дрымоту скінуўшы за ганак,
Я насцеж сэрца расчыніў
І... з галавою акунуўся
У водар роднае зямлі,
Паплыў па хвалях… Апынуўся
У некранутым гушчары.
Сцяжынкай вузкаю лясною,
Па роснай ранішняй траве
Я не іду – лячу… і мрою,
А лес варожыць і заве
Таемствам нетраў мнагагучных
Пад ценем векавечных хвой –
Я дома тут. І вельмі зручна
Сам-насам мне пабыць з табой.
Зязюляй недзе адзавецца
У гулкім ранішнім бары
Прысутнасць часу – і, здаецца,
Што лес са мной загаварыў.
Аб чым ты марыш, даўні дружа?
Аб тым, што будзе… ці было?
А сцежка кружыць, кружыць, кружыць –
І захапіла, павяло
Да дзён мінулых на сустрэчу…
На зорцы ранішняй, тайком –
Пакуль матуля каля печы
З прыладамі, ды з рушніком
Па хаце клопаты спраўляла,
Няспешна накрывала стол,
Карміла бацьку, нас гукала…
А мы, свавольнікі, праз дол
Такою ж самай вузкай сцежкай
Ужо вярталіся дамоў.
І маці, з лёгкаю ўсмешкай:
– Ну што, набраліся грыбоў?..
За стол садзіла, частавала,
Пяшчотна гладзіла чубы…
Даўно… І маці ўжо не стала –
Ляцяць гады…, ляцяць гады.
Мой лес задумліва ўздыхае,
Пра нешта думае сваё
І быццам зноў мяне гукае
Дзяцінства светлае маё –
Да дому, тою ж вузкай сцежкай,
Я ціха крочу, як у сне.
І маці з лёгкаю усмешкай
Глядзіць пяшчотна на мяне…
Мінаюць хутка леты, зімы…
Як проста, дружа, зразумець –
Няма радней сваёй Радзімы –
На тым стаіць зямная цвердзь.
Няма мілей старэнькай хаты
У роднай вёсцы, ля ракі –
І толькі гэтым мы багаты
Ва ўсе часы, ва ўсе вякі…
Виктор Винниченко # 30 июля 2014 в 22:10 +1 | ||
|
Алесь Казеко # 30 июля 2014 в 22:45 0 | ||
|
Литературный сайт Парнас предоставляет авторам возможность свободной публикации своих литературных произведений в сети Интернет.