ГлавнаяСтихиЛирикаЛюбовная лирика → Вольгін боршч

Вольгін боршч

10 октября 2014 - Владимир Бобровничий
Змітрок - вясковы гаспадар,
Дарогу ведае ў бар,
А сёння ногі валачэ,
Яна сама ў рот цячэ.
Вядома выпіў не за так
І не за знойдзены пятак,
Сваёю працай зарабіў,
Быў час, калі ён і не піў...
Ідзе сабе і ў грудзі б′е,
Прабачце, п′ю я за свае...
Змітрок на вёсцы, "ВО"- цясляр,
Як на вяселлі Смык гусляр,
Ён зарабіў аўтарытэт,
Шануюць хлопца, не сакрэт!
Але, дадому трэба ісці,
Паламі вуліцу мясці.
А дома жонка, аж няёмка,
І недалёка стаіць ёмка,
А колькі гонару ў яе,
Сябры, не курыць і не п′е.
Ну, не жыццё, бяда!
Адна гаркуша - лебяда!
Яна настаўніца і веды,-
Яе бурлівыя камбеды,
Ох! Любіць "зайчыкі ", рублі,
Гадуй кабету, зарабі!
Грашыма жонка запраўляе,
Купляе тое, што жадае...
Хадою ціхай да дзвярэй,
Як кот, Змітрок ідзе цішэй,
А ў хаце музыка грыміць,
З вакна каханая крычыць,
Хутчэй мый ногі ў начоўках,
Напіўся, дзе твая ватоўка?
Павесіў, тут вось, на цвіку,
Я боты мыю, бо ў пяску,
З кухні спрытная кабета
Ляціць у сенцы, як ракета,
Хто гэтак мые, недарэка!
-Я добра мыю, прыдзярэка!
Напіўся, лепей памаўчы,
Дзе грошы ўзяў? І не крычы!
Няўжо схаваў, вазьму праверу,
К табе ўжо няма даверу,
Там у ватоўцы, на цвіку,
Ляжаць у старым кашальку.
Ты вымыў боты, так здымай,
Па хаце ў тапачках ступай!
Яшчэ не сеў ён на канапу,
Ляціць кабета к яму ў хату,
Што за паперкі, у кішэні?
Былі б рублі! Няма сумлення?
Даляры, гэта мой заробак,
Палічы, іх роўна сорак!
У сына Моціна рабіў,
Ён шмат у Польшчы зарабіў
І папрасіў, каб дах наладзіў,
Прынёс усе, я не патраціў!
Гарэлкай польскай частаваў,
Ну, крыху выпіў, не схаваў...
Ой, ворчыкі! Даляры!
У руках такіх мы не трымалі!
Кабета дзівіцца на іх
І строіць планы за траіх,
Дырэктар школы будзе ў трансе,
Не мне адной быць у зайздрасці,
Муж прыграбала ў яе,
Валюту сотнямі грабе.
Мой Змітро не лыкам шыты,
Мастак, цясляр ён знакаміты
І ён сябе яшчэ пакажа,
падкажа!
Ідзе к люстэрку вельмі хутка,
На ёй ужо сукенка, куртка,
Спрытна робіць макіяж,
Грымасы робіць, страшна аж.
Схапіла хутка кашалёк,
Ідзе да крамы, тут таўчок,
А тут дырэктарка! Яна
Ідзе да качкі , качаня
Так далікатна, памяркоўна
Ёй кажа, добры дзень Пятроўна!
У здзіўленні, тая паглядзела,
Матэматычка, што хацела?
Але, пабачыўшы даляры,
Гаворыць, гэта справа,
Магчыма долар памяняць,
Бо іх нявыгадна трымаць,
Ты зараз зможаш іх прадаць,
На месцы плату атрымаць,
Тут Кацярына разгубілася,
Хутчэй за словы учапілася,
-Вы для мяне аўтарытэт,
Напэўна маеце сакрэт,
Як мне даляры захаваць
І лік у банку атрымаць,
Во бач, што захацела,
У вырай птушкай паляцела!...
Суседка Вольга па за брамай,
Гаворку ўчула каля крамы
І пра банк, і пра даляры,
Няхай заб′юць мяне татары!
Вось дык зацюканы сусед,
Казала Тэкля - пустацвет?!
І як сарока на духу,
Навіна скача па сялу,
Змітрок рыдлёўкаю грабе!
Валюта - зелянь, так і прэ!
Ну і "лап цяга", ну "Кнут",
Вось "небарака" і "хамут"!
Жанкі на вуліцы стракочуць,
Як мыла з′елі, не рагочуць.
Ну а Змітро адпачывае,
Сядзіць, даляры "зарабляе"...
Снуе на вёсцы грамада,
Мужчын паклікала бяда,-
Жанкі шпігуюць нездарма,
Ну, вось дык бомба навіна!
К Змітру прыходзяць на паклон,
Пытаюць, як жа гэта ён
Валюту недзе зарабляе,
Хто фірмай гэтай запраўляе?!
Хлусня! Сказаў Змітро сябрам,
Вада з гарэлкай папалам!
Пытанняў столькі атрымаў,
Што ледзь, заморак не ўпаў,
Бач, прыкінуўся валёнкам,
Як наварожаным ягнём,
У скрыню долары грабе,
Сябрам у адказ ні "Б ", ні "М,
У целагрэйцы дранай ходзіць,
Камусьці з дрэва нешта робіць!?
Змітрок спачатку разгубіўся,
А потым скеміў і рашыўся,
Усе грошы жонка забірае.
І на адзежу не хапае,
Ідэя ёсць, падыходзь хто смелы,
Хто спрытны, кемлівы, умелы!
Каб выйграць справу, аплаці,
Уступны ўзнос мне прынясі!
Вось гэта справа і пачнём,
Пачатак працы роўна ў сем...
Сябры, прыдбалі мы станок,
Ад нашай працы будзе толк,
Вось дакументы, па закону,
Зрабіў усё, давай падкову!
А прадпрыемства хоць малое,
Але ж на рукі залатое!
Звяртаю ўвагу, Кацярына,-
Бухгалтар, эканоміць хціва,
Заробак будзе выдаваць
І збытам спраўна кіраваць.
Ну што, за справу і ў пагоню!
Кідае жонка вучняў, школу,
Яна ўпэўнена ў сябе,
Ніхто яе не абвядзе,
Як толькі вечар наступае,
Тавар! Хто затрымае?!
І на базары ў райцэнтры
Сабе ў кішэнь ляцяць працэнты.
І паехала, пайшло...
Аб іх грыміць ужо сяло,
Вунь Кацька ў Мінску прадае,
У тры дорага дзярэ!
Змітро - мастак і яго справа
Знаходзіць месца ў дзяржаве!
Заробак хлопцаў неблагі,
Дублёнку купіш і капі.
Змітро стараецца, не п′е
І мроя планаў у галаве.
Квітнее Каця на вачах,
Круціць грошы ў руках.
Адкрыла лік свой асабісты
І апранаецца са свістам.
Дачку прыбрала, не пазнаць,
У акулярах, рынак, знаць.
Адпачываюць за мяжой,
Таццяну клічуць"гаспажой."
Змітро нябачны, як заўсёды,
Ватоўку носіць, тыя ж боты,
Адпачываць няма калі ,
Стаў выпіваць, а з ім сябры.
Пра мужа жонка ўспамінае,
Калі пра грошы размаўляе.
Муж у мяне Змітро харошы,
Бо не завідуе на грошы!
Ну, што за жонка ў Змітра,
Як хата поўная дабра.
А ён і сам сабе не верыць,
Як змог ён ёй усё даверыць.
Яна лятае тут і там,
Жыццё сям′і абрыдла сорам...
Вось на нядзелю адляцела,
А папярэдзіць не захацела!
Душа не ў целе ў Змітра,
Працы шмат, хвастоў гара.
Сядзіць Змітро і зажурыўся...
Ад стука ў вокны прабудзіўся,
Калі ласка, можна ў дом!
Суседка Вольга пад вакном.
Змітрок, на грошы не багаты?
Пазыч, аддам табе з зарплаты!
Змітро паскроб у кішэні грошы,
Бяры! Ты чалавек харошы!
Ад слоў кабета разгубілась,
Вялікі дзякуй! Шкло разбілась...
Ой, нешта холадна ў Вас
І на стале ў банцы квас?
Змітро разглядваў суседку,
Жыў і не бачыў бабу-кветку...
-Не толькі холад, але й голад,
А жонка з′ехала ў горад,
У Расію з дочкаю зматала,
Ёй у дзяржаве месца мала...
Змітра гарэтніка прарвала,
Што Вольга аж засумавала,
-Змітро Мацвеевіч, не бядуйце!...
Суседка Вольга, не жартуйце!
-А, што тут з Вамі жартаваць,
У мяне ёсць чым частаваць,
У цёплай хаце я адна,
І нечапаная яда,
Боршчык спелы, са смятанкай,
Ну і бутэлечка пад лаўкай...
Сусед з хвіліну сумняваўся
І за суседкаю падаўся.
Сусед! Вось так бы і раней,
А то працуеш на "курэй"!
Праходзіць час і на парозе
У баўлах жонка і трывозе,
Не сустракае вартаўнік,
Няўжо напіўся і прынік,
І паляцела, і панесла...
Змітру сарока ўсё данесла,
Ён крочыць згублена дамоў,
У кухні жонкі чуе роў,
-У начоўках боты мыў,
Што п′яны, выручку згубіў?!
Змітро капейкі дастае
І Кацярыне падае,
Аддаць астатак не змагу,
Куплю дублёнку, качаргу,
Вас агародамі ганяць,
Мяне не трэба павучаць!
А Кацярына рот раскрыла,
-Во, дура, мужа адпусціла,
Заўсёды мыкаўся пры ёй,-
Сябе лічыла галавой!
Да відно тут перабаршчыла,
Я ж не паіла, не карміла...
Змітрок, а як жа мы з дачкой?
-А я не боршчык з лебядой!...
Абутак, вопратку забраў,
Бо па суседству боршч чакаў...
Змітро станкі перапраўляе,
Суседцы Вользе давярае.

© Copyright: Владимир Бобровничий, 2014

Регистрационный номер №0244514

от 10 октября 2014

[Скрыть] Регистрационный номер 0244514 выдан для произведения: Змітрок - вясковы гаспадар,
Дарогу ведае ў бар,
А сёння ногі валачэ,
Яна сама ў рот цячэ.
Вядома выпіў не за так
І не за знойдзены пятак,
Сваёю працай зарабіў,
Быў час, калі ён і не піў...
Ідзе сабе і ў грудзі б`е,
-Прабачце, п`ю я за свае...
Змітрок на вёсцы, "ВО"- цясляр,
Як на вяселлі Смык гусляр,
Ён зарабіў аўтарытэт,
Шануюць хлопца, не сакрэт!
Але, дадому трэба ійсці,
Паламі вуліцу мясці.
А дома жонка-эканомка
І недалёка стаіць ёмка,
А колькі гонару ў яе,
Сябры, не курыць і не п`е.
Маё жыццё-бяда!
Адна гаркуша-лябяда!
Яна настаўніца і веды,-
Яе шпурлівыя камбеды,
Ох! Любіць "зайчыкі ", рублі,
Гадуй кабету,-зарабі!
Грашыма жонка запраўляе,
Купляе тое, што жадае...
Хадою ціхай да дзвярэй,
Як кот, Змітрок ідзе цішэй,
А ў хаце музыка грыміць,
З вакна каханая крычыць,
-Хутчэй мый ногі ў начоўках,
Напіўся, дзе твая ватоўка?
-Павесіў, тут вось, на цвіку,
Я боты мыю, бо ў пяску,
Із кухні спрытная кабета
Ляціць у сенцы, як ракета,
-Хто гэтак мые,недарэка!
-Я добра мыю,-прыдзярэка!
-Напіўся, лепей памаўчы,
Дзе грошы ўзяў? І не крычы!
Няўжо схаваў, вазьму праверу,
К табе ўжо няма даверу,
-Там у ватоўцы, на цвіку,
Ляжаць у старым кашальку.
-Ты вымыў боты, так здымай,
Па хаце ў тапачках ступай!
Яшчэ не сеў ён на канапу,
Ляціць кабета к яму ў хату,
-Што за паперкі ў кармане?
Былі б рублі! Я ў падмане?
-Даляры, гэта мой заробак,
Палічы, іх роўна сорак!
У сына Моціна рабіў,
Ён шмат у Польшчы зарабіў
І папрасіў, каб дах наладзіў,
Прынёс ўсе, я не патраціў!
Гарэлкай польскай частаваў,
Ну, крыху выпіў, не схаваў...
-Ой, войчыкі! Даляры!
У руках такіх мы не трымалі!
Кабета дзівіцца на іх
І строіць планы за траіх,
-Дырэктар школы будзе ў трансе,
Не мне адной быць у зайздрасці,
Муж прыграбала ў яе,
Валюту сотнямі грабе.
Мой Змітро не лыкам шыты,
Мастак, цясляр ён знакаміты
І ён сябе яшчэ пакажа,
А што рабіць, жана падскажа!
Ідзе к люстэрку вельмі хутка,
На ёй ўжо сукенка, куртка,
Спрытна робіць макіяж,
Грымасы робіць, страшна аж.
Схапіла хутка кашалёк,
Ідзе да крамы, тут таўчок,
А тут дырэктарша! Яна
Ідзе да качкі,качаня,
Так далікатна, памяркоўна
Гаврыць,-Добры дзень Пятроўна!
У здіўленні, тая паглядзела,
-Матэматычка, што хацела?
Але, пабачыўшы даляры,
Гаворыць,-Гэта справа,
Магчыма долар памяняць,
Бо іх нявыгадна трымаць,
Ты зараз зможаш іх прадаць,
На месцы плату атрымаць,
Тут Кацярына разгубілась,
Хутчэй за словы учапілась,
-Вы для мяне аўтарытэт,
Напэўна маеце сакрэт,
Як мне даляры захаваць
І лік у банку атрымаць,
-Во бач, што захацела,
У вырай птушкай паляцела!...
Суседка Вольга па за брамай,
Гаворку  ўчула каля крамы
І пра банк, і пра даляры,
Няхай заб`юць мяне татары!
Вось дык зацюканы сусед,
Казала Тэкля-пустацвет?!
І як сарока на духу,
Навіна скача па сялу,
-Змітрок рыдлёўкаю грабе!
Валюта-зелянь так і прэ!
Ну і "лапцяга", ну "кнут",
Вось "небарака" і "хамут"!
Жанкі на вуліцы стракочуць,
Як мыла з`елі, не рагочуць.
Ну а Змітро адпачывае,
Сядзіць, даляры "зарабляе"...
Снуе на вёсцы грамада,
Мужчын паклікала бяда,-
Жанкі шпігуюць нездарма,
Ну, вось дык бомба навіна!..
К Змітру прыходзяць на паклон,
Пытаюць, як жа гэта ён
Валюту недзе зарабляе,
Хто фірмай гэтай запраўляе?!
-Хлусня!Сказаў Змітро сябрам,
Вада з гарэлкай папалам!
Пытанняў столькі атрымаў,
Што ледзь у зморак не ўпаў,
-Пабач прыкінуўся валёнкам,
Як навароджаным ягнёнкам,
У скрыню долары грабе,
Сябрам у адказ ні "Б ", ні "М,
У целагрэйцы дранай ходзіць,
Камусці з дрэва нешта робіць!
Змітрок спачатку разгубіўся,
А потым скемліў і рашыўся,
-Усе грошы жонка забірае
І на адзежу не хапае,
Ідэя ёсць, падыходзь хто смелы,
Хто спрытны, кемлівы, умелы!
Штоб выйграць справу,-зплаці,
Уступны ўзнос мне прынясі!
Вось гэта справа і пачнем,
Пачатак працы роўна ў сем...
-Сябры, прыдбалі мы станок,
Ад нашай працы будзе толк,
Вось дакументы, па закону,
Зрабіў усё, давай падкову!
А прадпремства хоць малое,
Але ж на рукі залатое!
Звяртаю ўвагу, Кацярына,-
Бухгалтэр, эканоміць хціва,
Заробак будзе выдаваць
І збытам спраўна кіраваць.
Ну што, за справу і ў пагоню!
Кідае жонка вучняў, школу,
Яна ўпэўнена ў сябе,
Ніхто яе не абвядзе,
Як толькі вечар наступае,
-Тавар! Крычыць, хто затрымае?!
І на базары ў райцэнтры
Сабе ў кішэнь ляцяць працэнты.
І паехала, пайшло...
Аб іх грыміць ужо сяло,
-Вунь Кацька ў Мінску прадае,
У тры дорага дзярэ!
Змітро-мастак і яго справа
Знаходзіць месца ў дзяржаве!
Заробак хлопцаў неблагі,
Дублёнку купіш і капі.
Змітро стараецца, не п`е
І мроя планаў у галаве.
Квітнее Каця на вачах,
Круціць грошы у руках.
Адкрыла лік свой асабісты
І апранаецца са свістам.
Дачку прыбрала, не пазнаць,
У акулярах, рынак, знаць.
Адпачываюць за мяжой,
Таццяну клічуць"гаспажой."
Змітро нябачны, як заўсёды,
Ватоўку носіць, тыя ж боты,
Адпачываць няма калі ,
Стаў выпіваць, а з ім сябры.
Пра мужа жонка ўспамінае,
Калі пра грошы размаўляе,
-Муж у мяне Змітро харошы,
Бо не завідуе на грошы!
Ну, што за жонка ў Змітра,
Як хата поўная дабра.
А ён і сам сабе не верыць,
Як змог ён ёй усё даверыць.
Яна лятае тут і там,
Жыццё сям`і стыдота , срам...
Вось на нядзелю адляцела,
А папярэдзіць не зхацела!
Душа не ў целе ў Змітра,
Працы шмат, хвастоў гара.
Сядзеў Змітро і зажурыўся,
Ад стука ў вокны прабудзіўся,
-Калі ласка, можна ў дом!
Суседка Вольга пад вакном.
-Змітрок, на грошы не багаты,
Пазыч, аддам табе з зарплаты!
Змітро пашкроб у кішэні грошы,
Бяры! Ты чалавек харошы!
Ад слоў кабета разгубілась,
-Вялікі дзякуй! Шкло разбілась...
Ой, нешта холадна у Вас
І на стале ў банцы квас?
Змітро разглядваў суседку,
Жыў і не бачыў бабу-кветку...
-Не толькі холад, але й голад,
А жонка з`ехала ў горад,
У Расію з дочкаю зматала,
Ёй у дзяржаве месца мала...
Змітра гарэшніка прарвала,
Што Вольга аж засумавала,
-Змітро Мацвеевіч, не бядуйце!...
-Суседка Вольга, не жартуйце!
-А, што тут з Вамі жартаваць,
У мяне ёсць чым частаваць,
У цёплай хаце я адна,
І нечапаная яда,
Боршчык спелы, са смятанкай,
Ну і бутэлечка пад лаўкай...
Сусед з хвіліну сумняваўся
І за суседкаю падаўся.
Сусед! Вось так бы і раней,
А то працуеш на "курэй"!
Праходзўіць час і на парозе
У баулах жонка і трывозе,
-Не сустракае вартаўнік,
Няўжо напіўся і прынік,
І паляцела, і панесла...
Змітру сарока ўсё данесла,
Ён крочыць згублена дамоў,
У кухні жонкі чуе роў,
-У начоўках боты мыў,
Што п`яны, выручку згубіў?!
Змітро капейкі дастае
І Кацярыне падае,
-Аддаць астатак не змагу,
Куплю дублёнку, качаргу,
Вас агародамі ганяць,
Мяне не трэба павучаць!
А Кацярына рот раскрыла,
-Во, дура, мужа адпусціла,
Заўсёды мыкаўся пры ёй,-
Сябе лічыла галавой!
Да відно тут перабаршчыла,
Я ж не паіла, не карміла...
Змітрок, а як жа мы з дачкою?
-А я не боршчык з лябядою!...
Абутак, вопратку забраў,
Бо па суседству боршч чакаў...
Змітро станкі перапраўляе,
Суседцы Вользе давярае.
 
Рейтинг: +1 449 просмотров
Комментарии (3)
Ирина Перепелица # 23 декабря 2014 в 14:29 0
Але...
Занадта доугi верш, аж стамiлася чытаць...
----------------------------
Трэба крышачку кратчэй,
Каб чыталася хутчэй!
sad
Владимир Бобровничий # 23 декабря 2014 в 19:17 +1
Ірына, дзякую!!!
Адпачываў у лякарні, часу было шмат!
Ирина Перепелица # 23 декабря 2014 в 21:21 0
Владимир, длинный стих, тем более на беларуском, никто особенно читать не любит.
Для этого он должен быть недлинным и красивым, чтобы поняли красоту нашего языка.
И ещё надо разбивать на столбцы, и шрифт делать жирнее и немного крупнее, там есть такая функция.
Удачи земляку!