Весялей вясковы люд!
Не драміце, свята цуд!
Спеўны, дзіўны карагод,
Абуджае край што год!
У карагодзе мы сябруем,
Славім лепшых і працуем!
На свеце ёсць толькі адна,
Беларуская зямля!
Прыпеў:
Што за свята карагод,
Сяло кружыць круглы год!
Пасля працы станчыць вольна
Беларускае раздолле!
Карагод грыміць і ў, ецца,
А гармонік, як  смяецца,
Для цябе працоўны люд
У пэўны час спявае гурт!
На Уборку ззяюць кветкі,
Гудуць, у коласе палеткі!
Рыгор ка круціць чорны вус,
У яго трактар "Беларус"!
Прыпеў:
Што за свята карагод,
Сяло кружыць круглы год!
Пасля працы станчыць вольна
Беларускае раздолле!
А дзяўчаты прыгажуні
Ляцяць на ферму, там рагулі!
Так закружаць карагод,-
Прыбытак маюць круглы год!
Разам возьмемся сябры,
Лепш не знойдзеш грамады!
Як сяброў Вас сустракаем,
У карагод наш запрашаем!
Прыпеў:
Што за свята карагод,
Сяло кружыць круглы год!
Пасля працы станчыць вольна
Беларускае раздолле!