А ў лесе за хатай зялёнае лісце
Не пляскае ёй, як калісьці.
Не ў, ецца вянок на прыгожым Палессі,
Cпрабуй, ні спрабуй, - бяду не адвесці.
Песню, як сонца, у карагодзе вясковым
Ноч не астудзіць расой верасовай.
Сэрца, як птушка, спявала б да рання,
У ноч на Купалу спела каханне.
Навіна зязюля час адлічыла
Шчасце, як рэха, лічыла, лічыла.
У ранку на ганку сваты і вяселле,
Як зоркі надзеі, сыпалі зерне.
Клетка з бетону, шкла і краты...
Пілі, танцавалі, як тыя вар, яты.
Рой агняцвету роў у паветры,
Сэрца ў надзеі, пакахае ці гэты!?
Дарэмна дзяўчына згарэла заранкай,-
Дзяўчына вяснянка не стала каханкай.
Муж, лімузіны сэрца забралі,
Песню пра шчасце на шык прамянялі.
Не гойдае луг спеўны вецер суквецце
Ёй у далоні...спявай вольны вецер!
Згубілі дзяўчыну на досвітку ў ранку,
Падрэзалі крылы надзеі, ля танкі.