Шлях (паэма)

23 декабря 2013 - Алесь Казеко
article176881.jpg

      

 

 

               Шлях

           (Паэма)

 

Зноў святло… І дзень прыходзіць.

Ноч прайшла. Мы будзем жыць.   

………………………………….

 

1.

Па балоце, па чароце –

Дзе зданнё блукае-ходзіць,

На самшэлым пні-калодзе

Чэзлых дрэўцаў ліст дрыжыць –

То  па твані, то па бродзе,

Цераз мутныя разводдзі,

Як у дзікім  карагодзе,

Наш няблізкі шлях бяжыць.

 

Праваднік дрыгву кранае,

Быццам дзверы адчыняе.

Мы за ім кіі мачаем,

Спатыкнемся там і сям.

Дзень праходзіць, вечарэе,

Сонца меней, меней грэе.

– Як да ночы не паспеем –

Гора, гора будзе нам.

 

Недзе ў небе шляхам Млечным,

Што часы збірае ў вечнасць,

Бездакорны і бясспрэчны

Месяц выйшаў у дазор.

На сузор’яў вабных квецень

Ліхтаром маўклівым свеціць,

Захінаючы суквецці

Мігатліва-яркіх зор…

 

Звечарэла. Ціха, ціха…

Ноч спускаецца, як ліха,

Толькі багны ўслед уздыхі

Адгукаюцца ў кустах.

Ад вады смурод балотны

Цісне, нібы воўк галодны.

І гадзюкай падкалоднай

Запаўзае ў сэрца жах.


2.

Цішыні навіслай глыба

Скаланецца цяжкім зыбам –

Быццам хто халоднай крыгай

Нас к бяздонню прывязаў.

Нематой пяюць чароты

У самоце : ”Хто ты? Хто ты?

І навошта ты з балотам

Свой гаротны лёс звязаў? ”

 

Дзе ж вы? Дзе ж вы, людзі?

– Людзі!..

Ліпкасць твані лезе ў грудзі,

Рэжа скоўвае і круціць

Бы вядзьмарка памялом.

– Не здавацца! Крочыць! Крочыць!..

А ў адказ сычы рагочуць,

Быццам служкі цемры хочуць

З ночы высмактаць святло.

 

– Гэй, сюды! Сцяжынка быццам

Уначы святлом іскрыцца –

Правднік гукнуў.

– Вадзіца

Раўчуком кудысь заве.

І з надзеяй зноўку гужам

Топчам сэрца багны дружна.

Толькі дол бурліць натужна –

Пеніць, стогне і раве.

 

– Цур мяне! Назад!

– Трымайся!

– Прападзі, зданнё!

– Хавайся!

– Бачыш пляма –  прыглядайся –

Чорным бляскам зіхаціць?

Побач там,  глядзі, бялявы –

Дзеля  здзеку, ці  забавы –

Дябал позіркам крывавым

Не міргаючы глядзіць.

 

І ўзарвала цемру страхам.

Нас, як збітых стрэлам птахаў,

Праз начных прывідаў жахі

Раскідала пад карчы.

Доўга-доўга злая сіла

Па-над безданню насіла,

Покуль здолелі насілу

Гэты страх перамагчы.

 

…………………………..

 

…І далей цераз балота

Міма высахлых чаротаў,

Вокнаў чортавых да броду

Рэшткі нас пайшлі  ўначы…

Дзе ты? Дзе ты, гай цяністы,

З пахам верасу і лісця?

Дзе ты, бераг? Дзе ты, выйсце?

Холад. Багна. І сычы…

 

3.

Край мой блізкі, край далёкі –

Шлях свабодны  і шырокі –

Там, дзе бор шуміць высокі

І гукае адпачыць,

Дзе паветра смак не горкі,

Дзе даліны і пагоркі

Сцерагуць адвеку зорка

Ад святых крыніц ключы.

 

Я па выгінах балотных

Да цябе імкнуся, родны,

Бо з тваім жыве народам

Бог, распяты на крыжы…

– Паглядзі! Зара на ўсходзе

Скрозь імжу начную ўсходзіць.

Зноў святло… І дзень прыходзіць.

– Ноч прайшла…

Мы будзем жыць!       

 

                                       Алесь Казека

© Copyright: Алесь Казеко, 2013

Регистрационный номер №0176881

от 23 декабря 2013

[Скрыть] Регистрационный номер 0176881 выдан для произведения:

      

 

 

               Шлях

           (Паэма)

 

Зноў святло… І дзень прыходзіць.

Ноч прайшла. Мы будзем жыць.   

………………………………….

 

1.

Па балоце, па чароце –

Дзе зданнё блукае-ходзіць,

На самшэлым пні-калодзе

Чэзлых дрэўцаў ліст дрыжыць –

То  па твані, то па бродзе,

Цераз мутныя разводдзі,

Як у дзікім  карагодзе,

Наш няблізкі шлях бяжыць.

 

Праваднік дрыгву кранае,

Быццам дзверы адчыняе.

Мы за ім кіі мачаем,

Спатыкнемся там і сям.

Дзень праходзіць, вечарэе,

Сонца меней, меней грэе.

– Як да ночы не паспеем –

Гора, гора будзе нам.

 

Недзе ў небе шляхам Млечным,

Што часы збірае ў вечнасць,

Бездакорны і бясспрэчны

Месяц выйшаў у дазор.

На сузор’яў вабных квецень

Ліхтаром маўклівым свеціць,

Захінаючы суквецці

Мігатліва-яркіх зор…

 

Звечарэла. Ціха, ціха…

Ноч спускаецца, як ліха,

Толькі багны ўслед уздыхі

Адгукаюцца ў кустах.

Ад вады смурод балотны

Цісне, нібы воўк галодны.

І гадзюкай падкалоднай

Запаўзае ў сэрца жах.


2.

Цішыні навіслай глыба

Скаланецца цяжкім зыбам –

Быццам хто халоднай крыгай

Нас к бяздонню прывязаў.

Нематой пяюць чароты

У самоце : ”Хто ты? Хто ты?

І навошта ты з балотам

Свой гаротны лёс звязаў? ”

 

Дзе ж вы? Дзе ж вы, людзі?

– Людзі!..

Ліпкасць твані лезе ў грудзі,

Рэжа скоўвае і круціць

Бы вядзьмарка памялом.

– Не здавацца! Крочыць! Крочыць!..

А ў адказ сычы рагочуць,

Быццам служкі цемры хочуць

З ночы высмактаць святло.

 

– Гэй, сюды! Сцяжынка быццам

Уначы святлом іскрыцца –

Правднік гукнуў.

– Вадзіца

Раўчуком кудысь заве.

І з надзеяй зноўку гужам

Топчам сэрца багны дружна.

Толькі дол бурліць натужна –

Пеніць, стогне і раве.

 

– Цур мяне! Назад!

– Трымайся!

– Прападзі, зданнё!

– Хавайся!

– Бачыш пляма –  прыглядайся –

Чорным бляскам зіхаціць?

Побач там,  глядзі, бялявы –

Дзеля  здзеку, ці  забавы –

Дябал позіркам крывавым

Не міргаючы глядзіць.

 

І ўзарвала цемру страхам.

Нас, як збітых стрэлам птахаў,

Праз начных прывідаў жахі

Раскідала пад карчы.

Доўга-доўга злая сіла

Па-над безданню насіла,

Покуль здолелі насілу

Гэты страх перамагчы.

 

…………………………..

 

…І далей цераз балота

Міма высахлых чаротаў,

Вокнаў чортавых да броду

Рэшткі нас пайшлі  ўначы…

Дзе ты? Дзе ты, гай цяністы,

З пахам верасу і лісця?

Дзе ты, бераг? Дзе ты, выйсце?

Холад. Багна. І сычы…

 

3.

Край мой блізкі, край далёкі –

Шлях свабодны  і шырокі –

Там, дзе бор шуміць высокі

І гукае адпачыць,

Дзе паветра смак не горкі,

Дзе даліны і пагоркі

Сцерагуць адвеку зорка

Ад святых крыніц ключы.

 

Я па выгінах балотных

Да цябе імкнуся, родны,

Бо з тваім жыве народам

Бог, распяты на крыжы…

– Паглядзі! Зара на ўсходзе

Скрозь імжу начную ўсходзіць.

Зноў святло… І дзень прыходзіць.

– Ноч прайшла…

Мы будзем жыць!       

 

                                       Алесь Казека

 
Рейтинг: +2 600 просмотров
Комментарии (4)
Необходимо восстановить 4475 # 24 декабря 2013 в 00:01 0
ПЕРЕВОДИЛА...ПОПРОБОВАЛА...СМЫСЛ УЛОВИЛА...СПАСИБО ВАМ...И ПУСТЬ ШЛЯХ ВАШ БУДЕТ РОВНЫМ!С ТЕПЛОМ...АСЯ...
Алесь Казеко # 24 декабря 2013 в 14:21 +1
Спасибо, АСЯ!
Всего Вам самого светлого!!! podargo
VI. Lora # 24 января 2014 в 22:42 +1
Вялiкае дзякуй!! Вельмi спадабалася!!! С УВАЖЕНИЕМ!!!!
Алесь Казеко # 24 января 2014 в 23:11 0
Вялікі Вам дзякуй за такі цёплы водгук!
Святла Вам і міру! 8ed46eaeebfbdaa9807323e5c8b8e6d9