Радоўка (паэтычнае апавяданне)
1
1
Світанне ночку спаць паклала,
Ад змроку вымела двары,
І маці да каровы ўстала,
Бо трэба, што ні гавары.
Узяла даёнку, трошкі сала,
Каб змазаць соскі ды бугры,
Цабэрык пойла намяшала,
А што рабіць, гаспадары?
Яна карміцелька – кароўка.
Чаму ж яе не даглядаць.
Эх, доля!.. Сёння нам радоўка,
Таму і мне пара ўставаць.
Браць з-пад страхі бізун нядоўгі,
Ісці з ускраіны займаць
І, як вядзецца на радоўцы,
Кароў на пашу выганяць.
2
Да тых, хто гэтага не зведаў –
Не быў ніколі ў пастуху –
Я хараство падзеі гэтай
Данесці проста не змагу.
Як бацька дзейства адкрывае
З нягучных слоў:
– Пара, займай.
І зычна рэха прадаўжае
Па наваколлі: " Выга-ня-й!”
І адчыняюцца вароты
У дзень наступны пакрысе,
І ён ізноў да нас турботы,
Ды справы новыя нясе.
Мужчыны тупаюць абцасам
І жмураць вока на святло,
А маладзіцы гэтым часам
Кароў выводзяць на сяло.
І пачынаюцца размовы
Услых, адна перад адной:
Хто нешта добрае прамовіць,
Хто выхваляецца сабой,
Памёр, развёўся, ажаніўся,
Хто п’е, хто гоніць самагон…
Вось гэтак, пэўна, нарадзіўся
Усёведны "бабскі тэлефон.”
Стракочуць, быццам бы сарокі,
А бацька – міма, круціць вус:
– Глядзі ты, Ганна – рукі ў бокі –
І папраўляе свой картуз.
Яму ж улазіць не пасуе
У гэты ранішні кірмаш:
– Што выскаляюцца ўпустую?
Ён "генераліць” – і шабаш.
3
А мне няёмка неяк стала –
Я ж тут таксама не чужы,
Хаця па-рознаму бывала ,
Але ж па-людску трэба жыць.
Я на хвіліну затрымаўся
І падышоў да землякоў….
– Дык што ты ўжо, Алесь, зазнаўся?
Ці ўчора лапці пераплёў?
Я прывітаў усіх адразу,
Каго пазнаў, ці не пазнаў:
– Ды не, дзяўчаты, ані разу,
Бо шмат чаго ў жыцці зазнаў.
Ну, як вы тут?..
Цяплеюць вочы.
Дзяўчаты разам загулі
Аб тым, аб сім – а што ты хочаш –
Не ўсё так проста на зямлі.
– Але ж, усе мы не анёлы,
Пражыць – не поле перайсці.
– Які й жа нораў ваш вясёлы!..
– Прасцей з усмешкай па жыцці…
Цякла размова… Каля клёну
Заўважыў сумную куму:
– Прабач, мне сорамна, Алёна,
Кароў прыгонім – зазірну.
Яшчэ пабачымся, бывайце
І шчыра – вам усім дабра.
Я ж тут, я – ваш, не забывайце
І вы мяне, а мне пара.
Пайду, бо бацька раззлуецца –
Спяшацца трэба да кароў…
І стала хораша на сэрцы
Ад гэтай чуласці сяброў.
4
Бягу, а там ужо каровы
Рыкаюць гучна па сяле:
– А, каб яны былі здаровы –
Я толькі жэрдкі пералез,
З абедам торбу ўзяў на плоце –
І міма дома ўслед праз гай –
Кароўкі добрыя па ўродзе –
Ім толькі волі не давай.
Бо прыйдзецца лавіць у шкодзе –
Дык я іх толькі пераняў –
Дзе мосцік белы, на балоце,
І цераз лог назад пагнаў.
Ідуць пакорныя ў самоце,
Хвасты прыгнулі да зямлі,
Сапуць у ноздры.
– Дудкі, годзе!
Мы вас на пашу прывялі.
II
1
Як хутка сонейка ўзнялося –
Ужо збіраецца ў зеніт…
Люблю я родных ніў калоссе
І траў шаўковых малахіт.
Скажыце, дзе яшчэ на свеце
Жыве падобная краса?
Дзе ёсць празрыста-срэбны месяц
І ізумрудная раса!?
Мая бясконцая Радзіма –
Крынічна-васільковы край
З блакітна-шэрымі вачыма –
У дабрабыце расцвітай
Сваім бясконцым каларытам.
Жыццё і славу адраджай,
Збірай, народам незабытых,
Бацькоўскіх песень ураджай!
І адгукнулася з нябёсаў
Радзіма песняй жаўрукоў,
І палячыла раны лёсу
Пяшчотным водарам лясоў.
А ў полі кнігаўкі лагодна:
– Чые-вы? – пошукі вялі…
Да замірання сэрца поўніў
Спакой ад роднае зямлі.
2
Каровы сытыя апоўдні
У роў пайшлі на вадапой
І леглі тут на мяккай коўдры
Густой травы пад ценем хвой.
У гэты час і мы, вядома,
На ўзлеску трошкі пасядзім.
Якраз прыйшла Маруська з дому –
Дачка. А з ёю верны Бім.
Ну-у, Бім – асобная размова,
Яму не прыйдзецца сядзець.
Ды гэта для яго не нова –
У чарадзе кароў глядзець.
Няважна, блізка, ці далёка –
З ім лёгка статак утрымаць.
Мне ж застанецца жмурыць вока,
Ды на баку сабе драмаць.
А покуль нам хапала часу,
І каб лягчэй было насіць –
Я скінуў торбу і адразу
Прапанаваў перакусіць.
Маруська хустку разаслала
Ускрай аблогі, на траву,
Прысела, нам прапанавала –
І Бімка туліць галаву.
А я дастаў кавалак сала –
Пад фунт, – салодкі тваражок,
І, маці ўнучачцы паклала,
Дамашняй каўбасы кружок.
Далей – цыбуля, луста хлеба,
Тры яйкі, слоік малака:
– Тут пахарчуемся, як трэба –
Што значыць матчына рука.
3
Так, да абеду, можа болей –
Гадзін да трох пасля паўдня –
У нас ідылія на полі.
Каровы ходзяць… і хлусня,
Хто кажа, што натрудзіў ногі,
За статкам поўзаў па палях –
Травы хапае, Слава Богу,
Дык не такі ўжо гэта й страх.
І толькі там, бліжэй да дому,
Як пачынае вечарэць,
Парой прыходзіцца самому
Свавольны статак даглядзець.
А можа прыйдзецца й пабегаць,
Бо ўжо даення час кароў –
Каб непрыемнасцяў пазбегнуць –
Заве настойліва дамоў.
Вось тут глядзі за кожнай "Муркай”,
Напагатове будзь заўжды –
Яны пачнуць гуляць у жмуркі –
А там нядоўга да бяды.
Ці могуць так рвануць, дарэчы,
Як быццам іх пагнаў лясун.
І толькі змогуць ім пярэчыць
Сабакі іклы, ды бізун.
III
1
Ружовы захад неўзабаве
Падводзіць сонца да ракі
І мы, каб лішні час не бавіць,
Глядзім на сонца з-пад рукі…
Нарэшце момант наступае,
Калі накормленых кароў
Нішто ўжо болей не трымае –
Для іх адкрыты шлях дамоў.
Кароўкі гэтага чакалі,
І, як звычайна, – напрамкі…
Але дарэмна. – Сустракалі
Ускрай дарогі мужыкі.
Рыкала чарада трывожна,
Раўла, з сабою не ў ладах,
Пакуль дайшла чарга да кожнай –
І… разабралі па дамах.
2
Вось і закончылася справа,
Вось гэта ўвесь, уласна, страх.
Да дому бацька крочыць брава,
Усмешку тоячы ў вусах.
Маруська з Бімам да бабулі
Няспешна рушыла дамоў.
А я, паправіўшы кашулю,
Пайшоў у госці да кумоў.
IV
1
Абтрос з абутку пыл аб сетку,
Пераступіў цераз парог.
На жаль, я госць даволі рэдкі:
– Мір дому вашаму, кумок.
Накідку скінуў, шапку, боты,
Павесіў пугу на гваздок…
А кум пярэчыць:
– Што ты, што ты,
Ды не знімай… Праходзь, браток.
Прысеў ля печы на куфэрак:
–Ну, дзе тут хрэснікі мае? –
Я вам ад зайчыка цукерак
Прынёс. – Гляджу, нясуць свае
З падзякай зайчыку. – Ой, дзеці! –
Хай Бог вам долечку дае –
Такіх няма дзяцей у свеце,
Ну, хіба толькі што мае.
У хаце чыста, бачу, кветкі
Стаяць у вазе на стале:
– А дзе кума?
– Ды да суседкі
Пабегла, справы ў іх свае.
Мо гэта й к лепшаму, бо будзе,
Як путам, звязваць языкі.
А мы з табой таксама людзі –
Дык пасядзім, як мужыкі.
І кум за гэтаю размовай
На стол у кухні накрываў –
Абрус заслаў бялюткі, новы,
Графінчык з шафы даставаў.
– Прабач, Алесь, не маю рускай,
А калі вып’ю – толькі свой,
Без цукру, чысты, беларускі
На бульбе зроблены напой.
За стол садзімся, наліваем
Напой "цудоўны” да краёў,
Закуску хвалім, размаўляем
І абнаўляем чаркі зноў…
Затым размову прадаўжаем –
Чым болей слоў, тым болей дум –
Я, што турбуе, выкладаю,
Што набалела – кажа кум.
–Няхай благое адвядзе
Гасподзь Святы ад нашай хаты,
А нас да долі прывядзе –
Аб тым малюся я заўзята.
Якою мераю, скажы,
Павінны мы лічыць багацце? –
Па чысціні сваёй душы,
Ці тым, якое маеш плацце?
Куды, прынамсі, лёс вядзе? –
Туды, дзе лічыцца багатым –
Хто зберажэ ў любой бядзе
Свой родны кут, бацькоў і хату.
Вось тут – аснова ўсіх асноў –
Той будзе будучыню меці,
Хто зберажэ значэнне слоў –
Жыццё, Радзіма, маці й дзеці.
А што да скарбаў – бачыць Бог,
Я не збіраў зямных багаццяў –
Хто чысціню душы збярог –
Не робіць вывадаў па плаццях.
Яшчэ скажу табе адно –
Каб не чыніць другім няшчасцяў,
Аддай апошняе радно
І не шкадуй – не ў рэчах шчасце.
2
Цякла размова за сталом,
Ліліся ў такт настрою тэмы.
А на прыціхлае сяло
Між тым сышла нячутна цемень…
– Калі па чарцы, ды грыбок
Да рота лашчыцца ў талерцы –
Не трэба тузацца, браток.
"Даволі пуза ўсякай мерцы.”
Жывём і ў шчасці, і ў бядзе,
З нас дастаткова нашых бедак –
Няхай нядолю адвядзе
Гасподзь ад лёсаў нашых дзетак…
– А што датычыцца мяне,
Дык я скажу табе адкрыта –
Усё роўна доля прывядзе
Усіх да краю, да нябыту.
Жыццё праходзіць чарадой
У працы, дзецях, гаспадарцы –
Глядзіш – і час надыдзе твой…
Ну што, бярэм яшчэ па чарцы?
Глядзі, знайшла сабе куток,
А ну, ядры яе ў халеру,
Тут справа гэткая, браток –
Ня пі, калі не маеш меру.
Так кажа часцяком "мая.”
Ці ж я без меры нарадзіўся? –
Уцяміць не магу ніяк.
Было: аднойчы так напіўся,
Што ноч туляўся па двары –
Залетась, на адным вяселлі.
Успомніць брыдка… З той пары
Ні ў грош не стаўлю гэта зелле.
А гэта толькі вось з табой
Я паспытаю бэндзы крышку –
Каб у ладах з самім сабой,
Ды не было для сэрца лішку.
А заўтра зноўку не прыму
Ні кроплі гэтае заразы…
А ўсё ж пашчасціла таму,
Хто не спытаў яе ні разу.
3
Я бачу – кум замармытаў
А, значыць, трэба й мне збірацца:
– Пайду, кумок…
Накідку ўзяў
І, развітаўшыся па-брацку,
Па срэбры роснае мяжы
Пайшоў дамоў да бацькі жвава.
А ўсё-ткі – што тут не кажы –
Кароў адпасвілі на славу!
1
1
Світанне ночку спаць паклала,
Ад змроку вымела двары,
І маці да каровы ўстала,
Бо трэба, што ні гавары.
Узяла даёнку, трошкі сала,
Каб змазаць соскі ды бугры,
Цабэрык пойла намяшала,
А што рабіць, гаспадары?
Яна карміцелька – кароўка.
Чаму ж яе не даглядаць.
Эх, доля!.. Сёння нам радоўка,
Таму і мне пара ўставаць.
Браць з-пад страхі бізун нядоўгі,
Ісці з ускраіны займаць
І, як вядзецца на радоўцы,
Кароў на пашу выганяць.
2
Да тых, хто гэтага не зведаў –
Не быў ніколі ў пастуху –
Я хараство падзеі гэтай
Данесці проста не змагу.
Як бацька дзейства адкрывае
З нягучных слоў:
– Пара, займай.
І зычна рэха прадаўжае
Па наваколлі: " Выга-ня-й!”
І адчыняюцца вароты
У дзень наступны пакрысе,
І ён ізноў да нас турботы,
Ды справы новыя нясе.
Мужчыны тупаюць абцасам
І жмураць вока на святло,
А маладзіцы гэтым часам
Кароў выводзяць на сяло.
І пачынаюцца размовы
Услых, адна перад адной:
Хто нешта добрае прамовіць,
Хто выхваляецца сабой,
Памёр, развёўся, ажаніўся,
Хто п’е, хто гоніць самагон…
Вось гэтак, пэўна, нарадзіўся
Усёведны "бабскі тэлефон.”
Стракочуць, быццам бы сарокі,
А бацька – міма, круціць вус:
– Глядзі ты, Ганна – рукі ў бокі –
І папраўляе свой картуз.
Яму ж улазіць не пасуе
У гэты ранішні кірмаш:
– Што выскаляюцца ўпустую?
Ён "генераліць” – і шабаш.
3
А мне няёмка неяк стала –
Я ж тут таксама не чужы,
Хаця па-рознаму бывала ,
Але ж па-людску трэба жыць.
Я на хвіліну затрымаўся
І падышоў да землякоў….
– Дык што ты ўжо, Алесь, зазнаўся?
Ці ўчора лапці пераплёў?
Я прывітаў усіх адразу,
Каго пазнаў, ці не пазнаў:
– Ды не, дзяўчаты, ані разу,
Бо шмат чаго ў жыцці зазнаў.
Ну, як вы тут?..
Цяплеюць вочы.
Дзяўчаты разам загулі
Аб тым, аб сім – а што ты хочаш –
Не ўсё так проста на зямлі.
– Але ж, усе мы не анёлы,
Пражыць – не поле перайсці.
– Які й жа нораў ваш вясёлы!..
– Прасцей з усмешкай па жыцці…
Цякла размова… Каля клёну
Заўважыў сумную куму:
– Прабач, мне сорамна, Алёна,
Кароў прыгонім – зазірну.
Яшчэ пабачымся, бывайце
І шчыра – вам усім дабра.
Я ж тут, я – ваш, не забывайце
І вы мяне, а мне пара.
Пайду, бо бацька раззлуецца –
Спяшацца трэба да кароў…
І стала хораша на сэрцы
Ад гэтай чуласці сяброў.
4
Бягу, а там ужо каровы
Рыкаюць гучна па сяле:
– А, каб яны былі здаровы –
Я толькі жэрдкі пералез,
З абедам торбу ўзяў на плоце –
І міма дома ўслед праз гай –
Кароўкі добрыя па ўродзе –
Ім толькі волі не давай.
Бо прыйдзецца лавіць у шкодзе –
Дык я іх толькі пераняў –
Дзе мосцік белы, на балоце,
І цераз лог назад пагнаў.
Ідуць пакорныя ў самоце,
Хвасты прыгнулі да зямлі,
Сапуць у ноздры.
– Дудкі, годзе!
Мы вас на пашу прывялі.
II
1
Як хутка сонейка ўзнялося –
Ужо збіраецца ў зеніт…
Люблю я родных ніў калоссе
І траў шаўковых малахіт.
Скажыце, дзе яшчэ на свеце
Жыве падобная краса?
Дзе ёсць празрыста-срэбны месяц
І ізумрудная раса!?
Мая бясконцая Радзіма –
Крынічна-васільковы край
З блакітна-шэрымі вачыма –
У дабрабыце расцвітай
Сваім бясконцым каларытам.
Жыццё і славу адраджай,
Збірай, народам незабытых,
Бацькоўскіх песень ураджай!
І адгукнулася з нябёсаў
Радзіма песняй жаўрукоў,
І палячыла раны лёсу
Пяшчотным водарам лясоў.
А ў полі кнігаўкі лагодна:
– Чые-вы? – пошукі вялі…
Да замірання сэрца поўніў
Спакой ад роднае зямлі.
2
Каровы сытыя апоўдні
У роў пайшлі на вадапой
І леглі тут на мяккай коўдры
Густой травы пад ценем хвой.
У гэты час і мы, вядома,
На ўзлеску трошкі пасядзім.
Якраз прыйшла Маруська з дому –
Дачка. А з ёю верны Бім.
Ну-у, Бім – асобная размова,
Яму не прыйдзецца сядзець.
Ды гэта для яго не нова –
У чарадзе кароў глядзець.
Няважна, блізка, ці далёка –
З ім лёгка статак утрымаць.
Мне ж застанецца жмурыць вока,
Ды на баку сабе драмаць.
А покуль нам хапала часу,
І каб лягчэй было насіць –
Я скінуў торбу і адразу
Прапанаваў перакусіць.
Маруська хустку разаслала
Ускрай аблогі, на траву,
Прысела, нам прапанавала –
І Бімка туліць галаву.
А я дастаў кавалак сала –
Пад фунт, – салодкі тваражок,
І, маці ўнучачцы паклала,
Дамашняй каўбасы кружок.
Далей – цыбуля, луста хлеба,
Тры яйкі, слоік малака:
– Тут пахарчуемся, як трэба –
Што значыць матчына рука.
3
Так, да абеду, можа болей –
Гадзін да трох пасля паўдня –
У нас ідылія на полі.
Каровы ходзяць… і хлусня,
Хто кажа, што натрудзіў ногі,
За статкам поўзаў па палях –
Травы хапае, Слава Богу,
Дык не такі ўжо гэта й страх.
І толькі там, бліжэй да дому,
Як пачынае вечарэць,
Парой прыходзіцца самому
Свавольны статак даглядзець.
А можа прыйдзецца й пабегаць,
Бо ўжо даення час кароў –
Каб непрыемнасцяў пазбегнуць –
Заве настойліва дамоў.
Вось тут глядзі за кожнай "Муркай”,
Напагатове будзь заўжды –
Яны пачнуць гуляць у жмуркі –
А там нядоўга да бяды.
Ці могуць так рвануць, дарэчы,
Як быццам іх пагнаў лясун.
І толькі змогуць ім пярэчыць
Сабакі іклы, ды бізун.
III
1
Ружовы захад неўзабаве
Падводзіць сонца да ракі
І мы, каб лішні час не бавіць,
Глядзім на сонца з-пад рукі…
Нарэшце момант наступае,
Калі накормленых кароў
Нішто ўжо болей не трымае –
Для іх адкрыты шлях дамоў.
Кароўкі гэтага чакалі,
І, як звычайна, – напрамкі…
Але дарэмна. – Сустракалі
Ускрай дарогі мужыкі.
Рыкала чарада трывожна,
Раўла, з сабою не ў ладах,
Пакуль дайшла чарга да кожнай –
І… разабралі па дамах.
2
Вось і закончылася справа,
Вось гэта ўвесь, уласна, страх.
Да дому бацька крочыць брава,
Усмешку тоячы ў вусах.
Маруська з Бімам да бабулі
Няспешна рушыла дамоў.
А я, паправіўшы кашулю,
Пайшоў у госці да кумоў.
IV
1
Абтрос з абутку пыл аб сетку,
Пераступіў цераз парог.
На жаль, я госць даволі рэдкі:
– Мір дому вашаму, кумок.
Накідку скінуў, шапку, боты,
Павесіў пугу на гваздок…
А кум пярэчыць:
– Што ты, што ты,
Ды не знімай… Праходзь, браток.
Прысеў ля печы на куфэрак:
–Ну, дзе тут хрэснікі мае? –
Я вам ад зайчыка цукерак
Прынёс. – Гляджу, нясуць свае
З падзякай зайчыку. – Ой, дзеці! –
Хай Бог вам долечку дае –
Такіх няма дзяцей у свеце,
Ну, хіба толькі што мае.
У хаце чыста, бачу, кветкі
Стаяць у вазе на стале:
– А дзе кума?
– Ды да суседкі
Пабегла, справы ў іх свае.
Мо гэта й к лепшаму, бо будзе,
Як путам, звязваць языкі.
А мы з табой таксама людзі –
Дык пасядзім, як мужыкі.
І кум за гэтаю размовай
На стол у кухні накрываў –
Абрус заслаў бялюткі, новы,
Графінчык з шафы даставаў.
– Прабач, Алесь, не маю рускай,
А калі вып’ю – толькі свой,
Без цукру, чысты, беларускі
На бульбе зроблены напой.
За стол садзімся, наліваем
Напой "цудоўны” да краёў,
Закуску хвалім, размаўляем
І абнаўляем чаркі зноў…
Затым размову прадаўжаем –
Чым болей слоў, тым болей дум –
Я, што турбуе, выкладаю,
Што набалела – кажа кум.
–Няхай благое адвядзе
Гасподзь Святы ад нашай хаты,
А нас да долі прывядзе –
Аб тым малюся я заўзята.
Якою мераю, скажы,
Павінны мы лічыць багацце? –
Па чысціні сваёй душы,
Ці тым, якое маеш плацце?
Куды, прынамсі, лёс вядзе? –
Туды, дзе лічыцца багатым –
Хто зберажэ ў любой бядзе
Свой родны кут, бацькоў і хату.
Вось тут – аснова ўсіх асноў –
Той будзе будучыню меці,
Хто зберажэ значэнне слоў –
Жыццё, Радзіма, маці й дзеці.
А што да скарбаў – бачыць Бог,
Я не збіраў зямных багаццяў –
Хто чысціню душы збярог –
Не робіць вывадаў па плаццях.
Яшчэ скажу табе адно –
Каб не чыніць другім няшчасцяў,
Аддай апошняе радно
І не шкадуй – не ў рэчах шчасце.
2
Цякла размова за сталом,
Ліліся ў такт настрою тэмы.
А на прыціхлае сяло
Між тым сышла нячутна цемень…
– Калі па чарцы, ды грыбок
Да рота лашчыцца ў талерцы –
Не трэба тузацца, браток.
"Даволі пуза ўсякай мерцы.”
Жывём і ў шчасці, і ў бядзе,
З нас дастаткова нашых бедак –
Няхай нядолю адвядзе
Гасподзь ад лёсаў нашых дзетак…
– А што датычыцца мяне,
Дык я скажу табе адкрыта –
Усё роўна доля прывядзе
Усіх да краю, да нябыту.
Жыццё праходзіць чарадой
У працы, дзецях, гаспадарцы –
Глядзіш – і час надыдзе твой…
Ну што, бярэм яшчэ па чарцы?
Глядзі, знайшла сабе куток,
А ну, ядры яе ў халеру,
Тут справа гэткая, браток –
Ня пі, калі не маеш меру.
Так кажа часцяком "мая.”
Ці ж я без меры нарадзіўся? –
Уцяміць не магу ніяк.
Было: аднойчы так напіўся,
Што ноч туляўся па двары –
Залетась, на адным вяселлі.
Успомніць брыдка… З той пары
Ні ў грош не стаўлю гэта зелле.
А гэта толькі вось з табой
Я паспытаю бэндзы крышку –
Каб у ладах з самім сабой,
Ды не было для сэрца лішку.
А заўтра зноўку не прыму
Ні кроплі гэтае заразы…
А ўсё ж пашчасціла таму,
Хто не спытаў яе ні разу.
3
Я бачу – кум замармытаў
А, значыць, трэба й мне збірацца:
– Пайду, кумок…
Накідку ўзяў
І, развітаўшыся па-брацку,
Па срэбры роснае мяжы
Пайшоў дамоў да бацькі жвава.
А ўсё-ткі – што тут не кажы –
Кароў адпасвілі на славу!
Нет комментариев. Ваш будет первым!