Калі няма адзінства ў нас
5 февраля 2014 -
Алесь Казеко
Рейтинг: +1
427 просмотров
Комментарии (0)
Нет комментариев. Ваш будет первым!
Калі няма адзінства ў нас
Між палкім сэрцам і душою –
Жыццё атручаным напоем,
На жаль, становіцца падчас.
Калі няма адзінства ў нас
Шляхоў ад мары да здзяйснення –
Дарэмнасцю пустых імкненняў
Абрыне лёс зямны адказ.
Як адпаведнасці няма
Паміж размоваю і справай –
Глухім раздзелам неўзабаве
Праляжа чужасці сцяна.
А хто ў жыццёвай барацьбе
Нябыту час адвесці зможа? –
Ні на хвіліну, дай нам Божа,
Не раз’ядноўвацца ў сабе.
Калі няма адзінства ў нас
Між палкім сэрцам і душою –
Жыццё атручаным напоем,
На жаль, становіцца падчас.
Калі няма адзінства ў нас
Шляхоў ад мары да здзяйснення –
Дарэмнасцю пустых імкненняў
Абрыне лёс зямны адказ.
Як адпаведнасці няма
Паміж размоваю і справай –
Глухім раздзелам неўзабаве
Праляжа чужасці сцяна.
А хто ў жыццёвай барацьбе
Нябыту час адвесці зможа? –
Ні на хвіліну, дай нам Божа,
Не раз’ядноўвацца ў сабе.
Нет комментариев. Ваш будет первым!
Литературный сайт Парнас предоставляет авторам возможность свободной публикации своих литературных произведений в сети Интернет.