Пахмелле

14 июня 2014 - Алесь Казеко

           

За шлях зямны – кароткі, ці даўгі –

Жыццё з усімі няньчыцца не дужа.

Але ці варта траціць берагі

З-за ўсякае лухты? Падумай, дружа.

                     (Дапісана потым)

……………………………………..

 

Уранні мелькам у люстэрка глянуў

І ад здзіўлення ледзь не звар’яцеў –

Адтуль нахабна выкруцень паганы

Апухла-мутным позіркам глядзеў.

 

Хто гэта? Я?.. Няўпэўнена кранаю

Абвіслы твар. Мурашкі па спіне...

Каб зараз тут паставіць малпаў зграю,

То ім было б няёмка за мяне.

 

Завошта так? А выкруцень жахлівы

Трасе, калоціць сэрца, б’е пад дых...

Я адвярнуў люстэрка баязліва,

Залез пад коўдру, скурчыўся, прыціх.

 

Усё. Ні кроплі. Стану чалавекам,

Праз колькі часу вычхнецца напой...

А ў роскідзе мяне душа-калека

Зноў канькае: "Падай атруты той.”

© Copyright: Алесь Казеко, 2014

Регистрационный номер №0221031

от 14 июня 2014

[Скрыть] Регистрационный номер 0221031 выдан для произведения:

           

За шлях зямны – кароткі, ці даўгі –

Жыццё з усімі няньчыцца не дужа.

Але ці варта траціць берагі

З-за ўсякае лухты? Падумай, дружа.

                     (Дапісана потым)

……………………………………..

 

Уранні мелькам у люстэрка глянуў

І ад здзіўлення ледзь не звар’яцеў –

Адтуль нахабна выкруцень паганы

Апухла-мутным позіркам глядзеў.

 

Хто гэта? Я?.. Няўпэўнена кранаю

Абвіслы твар. Мурашкі па спіне...

Каб зараз тут паставіць малпаў зграю,

То ім было б няёмка за мяне.

 

Завошта так? А выкруцень жахлівы

Трасе, калоціць сэрца, б’е пад дых...

Я адвярнуў люстэрка баязліва,

Залез пад коўдру, скурчыўся, прыціх.

 

Усё. Ні кроплі. Стану чалавекам,

Праз колькі часу вычхнецца напой...

А ў роскідзе мяне душа-калека

Зноў канькае: "Падай атруты той.”

 
Рейтинг: 0 320 просмотров
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!