Прыйшла чароўная і светлая вясна.
Ружовым ранкам, сонечным праменнем,
І зноў звініць яе пяшчотная струна,
І радуе пралескавым цвіценнем.
Вясёлы шпак шпакоўню абжывае
І бэз стары вось-вось зазелянее.
Лагодны ветрык пад страхой гуляе,
Забавачку шукае вее, вее.
У дзень вясенні радасна-руплівы
Бусліны клёкат льецца з-пад аблокаў.
На лаўцы разваліўся кот шчаслівы
ды грэецца на сонцы лежабока.
[Скрыть]
Регистрационный номер 0037759 выдан для произведения:
Прыйшла чароўная і светлая вясна.
Ружовым ранкам, сонечным праменнем,
Звініць яе пяшчотная струна
І радуе пралескавым цвіценнем.
Вяселы шпак шпакоўню абжывае
І бэз стары вось-вось зазелянее.
Лагодны ветрык пад страхой гуляе,
Чагосці там згубіў і вее, вее.
На лаўцы разваліўся кот шчаслівы
Ды грэецца на сонцы лежабока.
У дзень вясенні радасна-руплівы
Бусліны клекат льецца з-пад аблокаў.