Прападобнай Ефрасінні Полацкай

30 января 2014 - Алесь Казеко

Праз бясконцасць нябёсаў бязвоблачна-сініх,

Як бясконцая вера ў жыццё,

Нібы пільная маці, глядзіць Ефрасіння,

Адмаўляючы час-небыццё.

 

Сцеражэ старадаўнасці добрую славу –

Дзён, калі на ўзбярэжжы Дзвіны

Узыходзіла зорка зямлі праваслаўнай.

Гэту чутку Сафіі званы

На ўвесь свет абвяшчалі хвалюючым звонам...

Ад усходу, дзе сонца ўстае,

Да далёкага захаду

Нізкім паклонам

Сёстры шчыра віталі яе.

 

З тых далёкіх часоў праз адвечныя плыні

У нябыт адляцелых гадоў

Зберагла і данесла да нас Ефрасіння

Веру – спадчыну нашых бацькоў.

Праўду Веры тае, ахаваную крыжам

Ліхалецці зламаць не змаглі –

Пралілася яна праз крывавыя крызы

Да жывільных вытокаў зямлі.

 

Праз бясконцасць прастораў бязвоблачна-сініх

Мы схіляем галовы свае

У паклоне зямным да цябе, Ефрасіння.

                        Беларусы, нашчадкі твае.

© Copyright: Алесь Казеко, 2014

Регистрационный номер №0184800

от 30 января 2014

[Скрыть] Регистрационный номер 0184800 выдан для произведения:

Праз бясконцасць нябёсаў бязвоблачна-сініх,

Як бясконцая вера ў жыццё,

Нібы пільная маці, глядзіць Ефрасіння,

Адмаўляючы час-небыццё.

 

Сцеражэ старадаўнасці добрую славу –

Дзён, калі на ўзбярэжжы Дзвіны

Узыходзіла зорка зямлі праваслаўнай.

Гэту чутку Сафіі званы

На ўвесь свет абвяшчалі хвалюючым звонам...

Ад усходу, дзе сонца ўстае,

Да далёкага захаду

Нізкім паклонам

Сёстры шчыра віталі яе.

 

З тых далёкіх часоў праз адвечныя плыні

У нябыт адляцелых гадоў

Зберагла і данесла да нас Ефрасіння

Веру – спадчыну нашых бацькоў.

Праўду Веры тае, ахаваную крыжам

Ліхалецці зламаць не змаглі –

Пралілася яна праз крывавыя крызы

Да жывільных вытокаў зямлі.

 

Праз бясконцасць прастораў бязвоблачна-сініх

Мы схіляем галовы свае

У паклоне зямным да цябе, Ефрасіння.

                        Беларусы, нашчадкі твае.

 
Рейтинг: +3 717 просмотров
Комментарии (4)
VI. Lora # 7 февраля 2014 в 23:34 +1
Вялiкае дзякуй!!! Вельмi падабалася!!! С УВАЖЕНИЕМ!!!!
Алесь Казеко # 8 февраля 2014 в 13:29 +1
Я вельмі ўдзячны Вам за ўвагу! 7aa69dac83194fc69a0626e2ebac3057
Ольга Цвето # 8 февраля 2014 в 14:32 +1
История Земли непокоренной lenta9m

Как же вы пишите... какой певучий слог santa

С уважением,
Ольга
г. Харьков.
Алесь Казеко # 8 февраля 2014 в 15:38 +1
Да, Оля, так и есть. А крест её до сих пор не нашли.

Спасибо Вам! 040a6efb898eeececd6a4cf582d6dca6