Стары добры Дзед Мароз,
З барадой, вялікай, сівай
Шчыпле твар ды шчыпле нос,
Бы гуляецца жартліва.
Дзецям - радасць, жарты, смех,
Каля елкі карагод.
Падарункі дзеля ўсіх,
У вяселы Новы Год.
Стары добры Дзед Мароз
Завітаў да нас дарэчы
І са святам нам прынес
Навагодні цуд сустрэчы.