Вянок

article447812.jpg

Паляцела шчасцейка.

Пакаціла сонейка
З ранку асалоду,
Маладая Вольгачка
Падыйшла да броду.

Заспявала любаму
Зорнаму світанню,
Ў,е вянок галубаю
К першаму спатканню.

Паляцела шчасцейка
З кос яе прыгожых,
Паплыла, як лецейка, -
Памажы ёй, Божа!

Добры дзень!

Па - над Прыпяццю бэзавы рай,
Над палеткамі плынь акварэлі,
Ветрык так завядзе Вадаграй,
Сінь набёс закалыша арэлі.

Над палеткамі Белая Русь
Цешыць май, як заўсёды, упарта,
За цябе, за спакой твой малюся,
Добры дзень табе, сейбіт – араты!


Шчасце.

Над ярам зара палымнее, гарыць,
Над ярам дзяўчына - красуня стаіць.

Салавейка над ёй песні дбайна пяе,
У каханні трывожыцца сэрца яе.

У суквецці бяроз яе свеціцца твар,
Сінь вачэй маладых паглядае у яр.

А па яру ручэй пералівам бяжыць,
Да Дняпра праз бары яе шчасце ляціць!

Адказ дзяўчынкі.

Сабраўся гурт аднавяскоўцаў,
І пра маліну спор зайшоў.
А я ў лесе…, у садзе гойсаў,
Спытаем вунь у тых хлапцоў!

Маліна - ягада, на свеце…,
І тыя спорыць пачалі, -
Малінка лепшая, паверце,
У маёй мамы, - еж, сябры!


Тройца.

Тройца коціць пах чароўны,
Стан прыродны абуджае,
Хмель кранае погляд зорны.
Вусны ловяць подых мая.

І надзеі ціха будзіць
Шчасце ў полымі жасміна,
Грэх жадання не астудзіць, -
Тройца ўсё зрабіць павінна!


Купала.

Загулі Лявоны,
Сонца рана ўстала,
Небасхіл чырвоны,
Вось яно – Купала!

Уцякай нячысцік,
Час каханне гоніць,
Аж да рання Косцік
З Ганнаю гамоняць.

Казка - ноч чароўна,
Бо прыгоды знае,
Маладосць у чоўне
Ціха адплывае.

Шануйце спадчыну сваю.

На валуне тутэйшы майстар
У час гаротны на краю,
Ваяў, і побач крыж з распяццем, -
Шануце спадчыну сваю!

Нясіце камень праз вякі,
Пра ўсё напомніць і раскажа…
Скажы, дзядуля, а які,
Ён вузел сёняшні развяжа?!

© Copyright: Владимир Бобровничий, 2019

Регистрационный номер №0447812

от 22 мая 2019

[Скрыть] Регистрационный номер 0447812 выдан для произведения:
Паляцела шчасцейка.

Пакаціла сонейка
З ранку асалоду,
Маладая Вольгачка
Падыйшла да броду.

Заспявала любаму
Зорнаму світанню,
Ў,е вянок галубаю
К першаму спатканню.

Паляцела шчасцейка
З кос яе прыгожых,
Паплыла, як лецейка, -
Памажы ёй, Божа!

Добры дзень!

Па - над Прыпяццю бэзавы рай,
Над палеткамі плынь акварэлі,
Ветрык так завядзе Вадаграй,
Сінь набёс закалыша арэлі.

Над палеткамі Белая Русь
Цешыць май, як заўсёды, упарта,
За цябе, за спакой твой малюся,
Добры дзень табе, сейбіт – араты!


Шчасце.

Над ярам зара палымнее, гарыць,
Над ярам дзяўчына - красуня стаіць.

Салавейка над ёй песні дбайна пяе,
У каханні трывожыцца сэрца яе.

У суквецці бяроз яе свеціцца твар,
Сінь вачэй маладых паглядае у яр.

А па яру ручэй пералівам бяжыць,
Да Дняпра праз бары яе шчасце ляціць!

Адказ дзяўчынкі.

Сабраўся гурт аднавяскоўцаў,
І пра маліну спор зайшоў.
А я ў лесе…, у садзе гойсаў,
Спытаем вунь у тых хлапцоў!

Маліна - ягада, на свеце…,
І тыя спорыць пачалі, -
Малінка лепшая, паверце,
У маёй мамы, - еж, сябры!


Тройца.

Тройца коціць пах чароўны,
Стан прыродны абуджае,
Хмель кранае погляд зорны.
Вусны ловяць подых мая.

І надзеі ціха будзіць
Шчасце ў полымі жасміна,
Грэх жадання не астудзіць, -
Тройца ўсё зрабіць павінна!


Купала.

Загулі Лявоны,
Сонца рана ўстала,
Небасхіл чырвоны,
Вось яно – Купала!

Уцякай нячысцік,
Час кахання гоніць,
Аж да рання Косцік
З Ганнаю гамоняць.

Казка - ноч чароўна,
Бо прыгоды знае,
Маладосць у чоўне
Ціха адплывае.

Шануйце спадчыну сваю.

На валуне тутэйшы майстар
У час гаротны на краю,
Ваяў, і побач крыж з распяццем, -
Шануце спадчыну сваю!

Нясіце камень праз вякі,
Пра ўсё напомніць і раскажа…
Скажы, дзядуля, а які,
Ён вузел сёняшні развяжа?!
 
Рейтинг: +2 530 просмотров
Комментарии (2)
Леонид Зеленский # 25 мая 2019 в 11:17 0
Не ведаю беларускай мовы, але адчуваю яго пявучасць, прыгажосць, мяккасць. Змест вершаў таксама зразумеў, скарыстаўшыся перакладчыкам. Поспехаў жадаю. творчых і невычэрпнага натхнення. З павагай 30
Владимир Бобровничий # 28 мая 2019 в 00:30 0
Леанід, дзякую сардэчна!
К людзям прыходзіш,
Густ асалодзіш
Спевам народным,
Прыгожым, лагодным!
З павагай! 8422cb221749211514c22c137ac103f1