ГлавнаяСтихиЛирикаГородская → Бяжыць жыццё…

Бяжыць жыццё…

25 ноября 2016 - Егор Серов
article364231.jpg



Аляксандру Генадзевiчу Нячаю,
да Дня Нараджэння…
 
Вельмi хутка бяжыць жыццё…
Бачыш радасць шчаслiвых дзён…
Нават восенню шэрай,
Прыходзяць шчаслiвыя днi…
 
З першым снегам, цябе…
Павiтае галiнамi белы клён,
Быццам зорачкi новыя,
Свецяцца з ранку агнi.
 
Вельмi хутка бяжыць жыццё…
Калi чуецца ў доме дзiцячы смех,
I цяпло ад Кахання,
У сэрцы цябе саграе…
 
Нiбы птушкамi ў сне…
Будуць думкi заўсёды ляцець уверх,
I Анёл абаронiць,
Жыццёвыя сцежкi твае.
 
Вельмi хутка бяжыць жыццё …
Ты падзякуй яму за тое, што ёсць,
I за тое, што будзе яшчэ,
У цябе праз гады.
 
Для бацькоў дарагiх…
Ты заўсёды жаданы, чаканы госць,
Для сяброў па юнацтву,
Ты будзеш заўжды малады.
 
Вельмi хутка бяжыць жыццё…
Паскараецца моцным вiхорам падзей,
Толькi Дзень Нараджэння крыху,
Запаволiць той бег.
 
Сёння ўсё для цябе,
Вiншаваннi са шчырай павагай людзей,
Падарункi i кветкi,
I першы на вулiцы снег.
 
Вельмi хутка бяжыць жыццё,
З кожным годам хутчэй i хутчэй,
А таму, я хачу ў гэты дзень,
Ад душы пажадаць,
 
Хай у доме тваiм,
Будзе Шчасце свяцiццы вачыма дзяцей,
I Агенчык Кахання,
Нiколi не будзе згасаць..
 

© Copyright: Егор Серов, 2016

Регистрационный номер №0364231

от 25 ноября 2016

[Скрыть] Регистрационный номер 0364231 выдан для произведения:


Аляксандру Генадзевiчу Нячаю,
да Дня Нараджэння…
 
Вельмi хутка бяжыць жыццё…
Бачыш радасць шчаслiвых дзён…
Нават восенню шэрай,
Прыходзяць шчаслiвыя днi…
 
З першым снегам, цябе…
Павiтае галiнамi белы клён,
Быццам зорачкi новыя,
Свецяцца з ранку агнi.
 
Вельмi хутка бяжыць жыццё…
Калi чуецца ў доме дзiцячы смех,
I цяпло ад Кахання,
У сэрцы цябе саграе…
 
Нiбы птушкамi ў сне…
Будуць думкi заўсёды ляцець уверх,
I Анёл абаронiць,
Жыццёвыя сцежкi твае.
 
Вельмi хутка бяжыць жыццё …
Ты падзякуй яму за тое, што ёсць,
I за тое, што будзе яшчэ,
У цябе праз гады.
 
Для бацькоў дарагiх…
Ты заўсёды жаданы, чаканы госць,
Для сяброў па юнацтву,
Ты будзеш заўжды малады.
 
Вельмi хутка бяжыць жыццё…
Паскараецца моцным вiхорам падзей,
Толькi Дзень Нараджэння крыху,
Запаволiць той бег.
 
Сёння ўсё для цябе,
Вiншаваннi са шчырай павагай людзей,
Падарункi i кветкi,
I першы на вулiцы снег.
 
Вельмi хутка бяжыць жыццё,
З кожным годам хутчэй i хутчэй,
А таму, я хачу ў гэты дзень,
Ад душы пажадаць,
 
Хай у доме тваiм,
Будзе Шчасце свяцiццы вачыма дзяцей,
I Агенчык Кахання,
Нiколi не будзе згасаць..
 
 
Рейтинг: 0 387 просмотров
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!