ГлавнаяСтихиЛирикаФилософская → Мая родная вёсачка ў лесе

Мая родная вёсачка ў лесе

27 ноября 2014 - Алесь Казеко

Мая родная вёсачка ў лесе,

Дзе  стагоддзяў прыпынены бег.

Мне становіцца ў горадзе цесна,

Калі я ўспамінаю цябе.

 

У хвіліны сардэчных маленняў

За бацькоў  і за родны парог

Я таксама прашу прабачэння,

Што цябе на зямлі не збярог.

 

Мы ў жыццёвых завілістых стромах

Гэтак  марна расходуем  век…

Тут жа я па-сапраўднаму дома,

Толькі тут – сапраўды Чалавек.

 

Мая родная вёсачка ў лесе.

Тут стагоддзяў прыпынены бег.

Мне заўжды будзе ў горадзе цесна,

Покуль памяць люляе цябе.

© Copyright: Алесь Казеко, 2014

Регистрационный номер №0255484

от 27 ноября 2014

[Скрыть] Регистрационный номер 0255484 выдан для произведения: Мая родная вёсачка ў лесе, Дзе стагоддзяў прыпынены бег. Мне становіцца ў горадзе цесна, Калі я ўспамінаю цябе. У хвіліны сардэчных маленняў За бацькоў і за родны парог Я таксама прашу прабачэння, Што цябе на зямлі не збярог. Мы ў жыццёвых завілістых стромах Гэтак марна расходуем век… Тут жа я па-сапраўднаму дома, Толькі тут – сапраўды Чалавек. Мая родная вёсачка ў лесе. Тут стагоддзяў прыпынены бег. Мне заўжды будзе ў горадзе цесна, Покуль памяць люляе цябе.
 
Рейтинг: 0 375 просмотров
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!