[Скрыть]
Регистрационный номер 0362305 выдан для произведения:
Змярканне, як рэха, у прыціхшым бару,
У блуканні згарае з кожным імгненнем,
Змярканне ў каханні з сабой не бяру,
Душа не старэе, а з ёй і імкненні.
Яе асалода сніць цёплыя сны,
Як рэкі цякуць надзеі, жаданні,
У змярканні шукаю кахання званы,
Гаючыя вёсны і спадзяванні.
Яны, нібы зоры, вабяць у начы,
Ад думак ласкавых на сэрцы гамонка,
З новым каханнем, лічы, не лічы,
Жыццё адрываеш, як кветку рамонка.
Усё не захопіш, - нядоўгая ноч,
Не пакахаеш, - не хопіць жадання…
На Тройцу русалкі збіраюцца ў ноч,
Вядуць карагоды, шукаюць каханне.
Дзяўчыны - русалкі, навошта табе?
З Богам гавораць, - піццё незямное?
З розуму зводзяць, прывабяць цябе, -
На то і каханне, Гасподняя воля!
*****
Навошта. Пачуцці светлая плынь,
Насуперак ночы ля бора нітуюць,
Расой зіхаціць палявая палынь,
Дзяўчына твая прытамілась, сумуе.
Ёй рэчанька люба, - сэрца купель,
Вячэрняя зорка, цёплыя хвалі…
Салодкія губы, каханага хмель,
У ціхім каханні кахалі б, кахалі…
Шчасце ляціць, як лецейка ззяе,
Цвіце побач ліпа, духмяны жасмін,
Старая дуброва навокал буяе,
Водар мядовы, так любы усім.
Грымоты і ліўні – нязванныя госці,
Знянацку памыюць квітнеючы рай,
Любая лецейка зімцы адпомсціць,
Квецень, каханне жыццё атрымай!
Ведама Тройца муціць прыроду,
Жывое ў бутонах, кахання выток…
Божа усямоцны! Хай будзе згода,
Усім жыццяродны, жаданы каўток!
*****
Змярканне, змярканне – цуд мімаволі!
Што робіш ты з хлопцам? Куды?
Вядзеш яго сэрца, нібы ў няволю,
У свет невядомы, на грэблю бяды!
Вось рукі малойца нябачна, ласкава
Згубіліся ў ласцы бялюткіх бяроз,
Лісцё яго вабіць, бо шэпча яскрава…
Хлапчына знікае ў роспачы слёз.
Лагодныя хвалі, як жэмчуг заззялі, -
Вось Месяц – сярпок, у нябёсах гарыць,
На дрэвах, ракіце развесіў каралі,
Нітва – павуціна трапеча, гарыць!
Дзяўчына схілілась над зорнай вадой,
Прыгожая, зоркі збірае ў далонь,
Вярба, нібы човен, плыве над зямлёй,
Усё, што навокал, русальны палон.
Бліскучыя косы, як хвалі рачныя,
Упалі на грудзі, стан абвілі,
Сполах суквецця, чары начныя
У марах юнацкіх за ёй паплылі.
Голас касмічны – пітво незямное,
Юнак сваім слухам не прыгубіў,
І сэрца яго загуло ў непакоі,
Розум адзначыў, - што ты нарабіў…
На ростанях зоры, прыгожая ночка!
У пошуку шчасця блукае цяпло…
А маці хвалюецца, дзе мая дочка, -
Шчасце чакае, побач яно!
Жаданая ночка, аж да світання,
Змярканне хавала ў пушчы, як след,
Не захавала толькі каханне,
Квітнее яно, а з ім і сусвет!