КОЛЬКА  Я закаханая, ды толькі  Сказаць пра гэта не магу,  А як убачу свайго Кольку,  За ім услед хутчэй бягу.    За табой услед бягу,  Я твая Марыся!  Без цябе жыць не магу,  Колька, азірніся,  За табой услед бягу,  Я твая Марыся!  Без цябе жыць не магу,  Колька, ажаніся!.    Я закаханая, вось гора!  На што мне дадзена яно?  Сяброўкі замуж пойдуць скора,  А я кажу сабе адно.    Стукну зноў абцасамі  Каля тваёй хаты!  Хай я з прыбамбасамі,  Але род багаты.    Я закаханая,мне сорак ,  Гады ляцяць, як матылі,  Казала праўдачку Хадора:  "Узрост даволі малады".    Мой узрост шчэ малады,  Хай душа спявае,  Весялюся я заўжды,  Слёз ніхто не знае.    Я закаханая, ды толькі  Сплылі гадочкі, як вада,  А ў майго міленькага, Колькі,  Ніжэй каленяў барада.    Вясна дзівіла, чаравала,  Спявала песні на дварэ,  А сэрцайка - кахаць жадала,  Спявачку старасць не бярэ!  
					                            						
													  |