Дол нас ахутвае золкімі фарбамі.
Сонейка ціха пакоціць свой жар!
Ночка збянтэжана, чорнымі лапамі
Хуценька зоркі хавае ў яр.
Цішэюць лагчыны, духмянае вогнішча,
Узлесся выяву малюе святлом,
Нібы на ростанях хмары ў роспачы
Знянацку павеяць касматым дажджом.
Ночка жаданая! Ночка прыгожая!
Нашы пачуцці - тваё хараство!
Зліваецца з вечнасцю, богу угожае,
Наша людское, зямное жыццё!
Голасна спевамі дол напаўняецца,
З кожным імгненнем строй спевакоў
Хорам, асобна, прыціхнуць, зрываюцца,
Ад зоркі світальнай, ад петухоў.
Першыя прамні ў небе над хатамі.
Над верхавінамі вогненны шар!
Зямлю аплаўляе за дрэвамі кратамі,
З голля знімаючы ночы цяжар!
Зорнае зянне ў росах купаецца,
Прамні, як рэкі, бягуць па зямлі...
Маці - зямелька ад сноў умываецца,
Маці - зямелька, світанак прымі!
Фото автора.
[Скрыть]
Регистрационный номер 0203161 выдан для произведения:
Дол нас акутвае золкімі фарбамі.
Сонейка ціха пакоціць свой жар!
Ночка збянтэжана, чорнымі лапамі
Хуценька зоркі хавае ў яр.
Цішэюць лагчыны, духмянае вогнішча
Узлесся выяву малюе святлом,
Нібы на ростанях хмары ў роспачы
Знянацку павеяць касматым дажджом.
Ночка жаданая! Ночка прыгожая!
Нашы пачуцці - тваё хараўство!
Зліваецца з вечнасцю, богу пакорнае,
Наша людское, зямное жыццё!
Голасна спевамі дол напаўняецца,
З кожнным імгненнем строй спевакоў
Хорам, асобна, прыціхнуць, зрываюцца,
Ад зоркі світальнай, ад петухоў.
Першыя промні ў небе над хатамі.
Над вершалінамі вогнены шар!
Зямлю аплаўляе за дрэвамі кратамі,
З голля знімаючы ночы цяжар!
Зорнае зяенне ў росах шугаецца,
Промні, як рэкі, бягуць па зямлі...
Маці - зямелька ад сноў умываецца,
Маці - зямелька, світанак прымі!
Фото автора.