Прыгожа беларуская зямля
 Сваімі непауторнымі краямі.
 Мой край бязмежны, як любоў мая,
 З блакітным небам і птушынымі гаямі.
	 
 У краі, дзе я рос, мае сябры,
 Народ багаты песнямі і хлебам.
 Тут пушчы і палескія бары
 Баюць быліны зоркаваму небу...
	 
 Таленавіты і руплівы тут народ
 Пад сцягам, што на сонцы палымнее,
 Жыве і верыць з пракаветных год,
 Што Беларусь, як кветачка квітнее...