Пяцьсот гадоў, а то і болей,
Пяром акрэслены радкі,
Пра лёс твой, мой родны Лоеў,
Пра крыж на беразе ракі.
Над Сожам, Дняпром і сёння,
Лоеў з далёкіх часін,
Ад замчышча, як на расстанні,
Горда плыве ў далячынь.
Прыпеў:
Лоеў, маё сумленне,
Табою заўжды ганаруся!
Пяцьсот год з дня нараджэння
Святкуе з табой Беларусь!
На вуліцах мірных і плошчы
Тваіх дарагіх жыхароў
Новыя вёсны палошчуць
І новая правіць любоў,
І сэрца не знойдзе куточка
Лепш, прыгажэй, даражэй,
Лоеў, брыльянт, відавочна,
Будуйся, жыві, харашэй!
Прыпеў:
Лоеў - маё натхненне,
Табою заўжды ганаруся,
Пяцьсот год з дня нараджэння
Святкуе з табой Беларусь!
Твая векапомная святасць
У яднанні славянскіх зямель
І куляй прабітая радасць
Жыве і па сённяшні дзень.
Любоў, цяплыню Украіне
Дняпроўскія хвалі нясуць,
Ад нашай цудоўнай Радзімы
Святочны братэрскі салют!
Прыпеў:
Лоеў-зямля адраджэння,
Табою заўжды ганаруся!
Пяцьсот год з дня нараджэння
Святкуе з табой Беларусь!