ГлавнаяСтихиЛирикаГражданская лирика → Спаўзліся цмокі і грызуць граніцы

Спаўзліся цмокі і грызуць граніцы

4 мая 2015 - Алесь Казеко
Спаўзліся цмокі і грызуць граніцы
Зямелькі шматпакутнае  ізноў –
У проблісках агністай навальніцы
Ім перамога лёгкая трызніцца.
Але з крыжом Збавіцеля ў правіцы
Паўстала Беларусь, каб заступіцца
За Веру, за Надзею, за Любоў,
Даверыўшыся Богу.
 – Ойча Авва,
Як будучыню роднае зямлі
Ад цмокаў зберагчы – ад бед-навалаў?
І прагучаў адказ:
– Шануйце славу
Бацькоўскай Веры і шануйце справы,
Якімі продкі вашыя дзяржаву
І спадчыну адвеку бераглі.

© Copyright: Алесь Казеко, 2015

Регистрационный номер №0286514

от 4 мая 2015

[Скрыть] Регистрационный номер 0286514 выдан для произведения: Спаўзліся цмокі і грызуць граніцы
Зямелькі шматпакутнае  ізноў –
У проблісках агністай навальніцы
Ім перамога лёгкая трызніцца.
Але з крыжом Збавіцеля ў правіцы
Паўстала Беларусь, каб заступіцца
За Веру, за Надзею, за Любоў,
Даверыўшыся Богу.
 – Ойча Авва,
Як будучыню роднае зямлі
Ад цмокаў зберагчы – ад бед-навалаў?
І прагучаў адказ:
– Шануйце славу
Бацькоўскай Веры і шануйце справы,
Якімі продкі вашыя дзяржаву
І спадчыну адвеку бераглі.
 
Рейтинг: 0 229 просмотров
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!