Ох, не церпіцца пачаць!
11 марта 2014 -
Владимир Бобровничий
Каб частушкі праспяваць,
Рыхтаваліся паўгода,
Ох, не церпіцца пачаць!
Прыаеў:
Каравай, каравай,
Свята на Дажынках!
Калі ёсць Ураджай ,-
Спявай без прыпынку!
Без частушак - Хлеб без солі,
Прывітанне слухачы!
Мы б спявалі як ніколі,
Ды ці зможам уцякчы!
Лрыпеў:
Не, прабачце, нам за гонар
На Дажынках выступаць,
Слава лепшым камбайнёрам!
Нам пачуцці не стрымаць!
Прыпеў:
Слухай кум, кума на дроце!
Вось сарока, - адключу!
Мы ж на сцэне, не на плоце,
Я праславіцца хачу!
Прыпеў:
Весялей іграй гармонік,
Весялей спявай душа!
Скача моладзь на Дажынках
Аж прагнулася шаша!
Прыпеў:
Плошча квецень баравая,
Клумбы ў вочы нам глядзяць,
Вось Швейцарыя другая,
Болей не з кім параўнаць!
Прыпеў:
Палюбіла гарманіста,
А дзяўчаты ён шафёр!
У яго наконт кахання
Карбюратар, ды матор!
Прыпеў:
Хоць ты смейся, хоць ты плач!
Памажы Дняпро, Вітач!
Лаяўчанка прыгажуня
Заляцала не стрываць!
Прыпеў:
Ой, кума, будзеш ругацца
Гэта ж трэба, на, пабач!
Мне купіў у падарунак
Не машыну, а калач!
Прыпеў:
Полька ўлева, полька ўправа,
Зноў па Лоеву грыміць,
А частушка так стракоча,
Ажно цемечка баліць!
Прыпеў:
А, частушка - матушка
Весялей ільецца!
Вось у Лоеве народу
Хораша жывецца!
Прыпеў:
Аўтар і выканаўца
Уладзімір Бабраўнічы.
Рейтинг: 0
627 просмотров
Комментарии (0)
Нет комментариев. Ваш будет первым!
